Среда, 28 октября 2020

Рэцэпты на Біс: грыбы ў смятанным соусе

338

Рэцэпт ад педагога-псіхолага Пружанскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання Алены Саўко.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
грыбы — 500 г,
мука — 2 ст.л.,
масла сметанковае — 50 г,
цыбуля — 1-2 шт.,
смятана — 200 г,
алей — 2-3 ст.л.,
соль, перац.
ПРЫГАТАВАННЕ
На патэльню наліць частку алею і выкласці парэзаныя грыбы. Злёгку абсмажыць. На іншай патэльні да залацістага колеру абсмажыць нарэзаную цыбулю і дадаць да грыбоў.
Для соусу трэба растапіць сметанковае масла і змяшаць яго з абсмажанай мукой, дадаць крыху вады ці булёну і давесці да аднароднай кансістэнцыі.
Выліць соус у грыбы, дадаць смятану, соль і перац, добра перамяшаць і тушыць 10 мінут. Гатовую страву можна ўпрыгожыць зелянінай.
Смачна есці!