Среда, 23 мая 2018

Как уберечь свой урожай от воров?

1 438

На агародах і дачных участках спее агародніна. Вось толькі плёнам працы людзей карыстаюцца злодзеі: усё часцей можна пачуць, што хтосьці паспеў раней за гаспадароў выбраць агуркі, буракі, цыбулю, часнок, выкапаць бульбу… каменціруе выконваючы абавязкі першага намесніка начальніка РАУС маёр міліцыі І.А.Амельянчук:

— За два апошнія тыдні ў раённы аддзел унутраных спраў звярнуліся пяць чалавек са зваротамі аб крадзяжах сельгаспрадукцыі з іх агародаў ці прысядзібных участкаў.

Магу паведаміць, што тры злачынствы ўжо раскрыты: адно ўчыніў мужчына і два — жанчыны. Дарэчы, адна з іх арыштавана, паколькі раней ужо прыцягвалася да адказнасці. Усе гэтыя асобы злоўжываюць спіртным.

Акрамя таго, міліцыя працуе над прыцягненнем да адказнасці і тых, хто скупляе ў падазроных людзей сельскагаспадарчую прадукцыю: такіх асоб чакаюць вялікія грашовыя штрафы. А злодзеяў за крадзеж, напрыклад, 10 кілаграмаў часнаку — ужо крымінальная адказнасць.

Складанасці пры расследаванні такога роду злачынстваў нярэдка ствараюць самі пацярпелыя: у пераважнай большасці выпадкаў гаспадары сельгасучасткаў самі дакладна не ведаюць, у які перыяд часу быў учынены крадзеж. Раю людзям, якія займаюцца апрацоўкай участкаў, быць больш пільнымі і звяртаць увагу на незнаёмых, падазроных людзей, якія заглядваюць на чужыя грады.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *