Воскресенье, 29 ноября 2020

Рэцэпты на Біс: бульбяная запяканка з мясам

301

Рэцэпт ад мамы ў дэкрэце Вольгі ПРЭДКА.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
фарш — 300 г,
бульба сярэдняга памеру — 3 шт.,
памідор — 1 шт.,
цыбуля — 1 шт.,
сыр — 150 г,
яйка — 1 шт.,
маянэз або смятана — 100 г,
соль, спецыі, алей.
ПРЫГАТАВАННЕ
Фарш заправіць сырым яйкам, пасаліць, дадаць спецыі. Сырую бульбу ачысціць, памыць, нарэзаць тонкімі кружочкамі, выкласці на дно змазанай алеем формы. Каб бульба хутчэй згатавалася, а запяканка была сакавітай, паліваем зверху падліўкай (для гэтага трэба змяшаць смятану ці маянез з трыма сталовымі лыжкамі кіпячонай вады, дадаць спецыі, соль, можна і гарчыцу).
Цыбулю нарэзаць паўкольцамі і выкласці паверх бульбы. Наступны пласт — сыры фарш. На яго выкласці нарэзаны кружочкамі памідор, нанесці маянэзную сетку, высыпаць нацерты сыр.
Запяканку паставіць у разагрэтую да 200 градусаў духавую шафу. Час гатавання — 30-35 мінут. Каб сыр моцна не румяніўся, можна накрыць страву фольгай, а пасля яе зняць.
Смачна есці!