Вторник, 24 ноября 2020

Размова не адбылася.

1 930

Прыкра, але мы вымушаны канстатаваць гэты факт.

У выпуску “Рб” за сераду ў артыкуле пра “Марш салідарнасці” ў Пружанах, мы паведамлялі, што ў горадзе створаны каардынацыйны савет, які плануе прадстаўляць інтарэсы людзей, якія выйшлі ў нядзелю на мітынг. На той момант гэтая ініцыятыўная група ўжо паспела выказаць свае патрабаванні да ўлады на паперы (нельга не адзначыць, што ў гэтым звароце не было пытанняў, якія можна вырашыць на ўзроўні раёна) і арганізаваць збор подпісаў. У аўторак на гэтым тыдні патрабаванні былі перададзены ў райвыканкам і са свайго боку старшыня райвыканкама Ю.Ю. Бісун прапанаваў усім разам сустрэцца і абмеркаваць становішча, якое склалася ў грамадстве. Сустрэча павінна была прайсці ў вялікай зале Палаца культуры.

Перад сустрэчай у нас адбылася гутарка з кіраўніком штабу Г.А. Баран. Адчувалася натхненне і жаданне размовы 18 жніўня ў 19.00 гадзін. Але, як цяпер модна гаварыць, “нешта пайшло не так”.

Яшчэ ў 18.30 у зале Палаца культуры сабраліся: старшыня райвыканкама Ю.Ю. Бісун, старшыня раённага Савета дэпутатаў М.П. Кудравец, намеснікі старшыні райвыканкама Р.В. Супрыновіч і С.М. Гук, пракурор раёна А.М. Вярбіцкі, начальнік Пружанскага РАУС А.В. Гук.

Бліжэй да 19.00 на сустрэчу пайшлі ўсе тыя, хто да гэтага часу падыйшоў да гарадской плошчы, недзе 15 чалавек. Не зразумела па якіх прычынах, але частка з іх патрабавала, каб сустрэча адбылася на плошчы, а другая частка, у тым ліку і Г.А. Баран, прасіла перанесці яе на іншы дзень, бо з-за моцнага ліўня людзі не сабраліся. Весці дыялог адразу ў Палацы культуры, пра што было дамоўлена зараёнў, людзі адмовіліся. Прыкра, але сёння, замест таго, каб пісаць грунтоўны матэрыял пра хвалючыя пытанні і адказы на іх, мы вымушаны пераказваць храналогію таго вечара. Мяркуем, непрыемна было і тым людзям (а іх было не менш за сотню), якія нягледзячы на надвор’е ўсё ж прыйшлі да Палаца культуры, каб задаць і свае пытанні. Але з-за непаслядоўнасці дзеянняў сваіх прадстаўнікоў, якія не вызначаліся, дзе размаўляць, так і не змаглі іх агучыць.

Спасылка на відэа з залы Палаца культуры: https://vk.com/video-23306785_456239092

Кацярына Пашкевіч. Фота Уладзіслава Шпарла.