Воскресенье, 27 сентября 2020

Гісторыя з фатаграфіяй. На рагу Чырвонаармейскай і Свабоды

185

Не вельмі якасны, але настальгічны здымак канца 1960-х гадоў. Пружаны, скрыжаванне вуліц Чырвонаармейскай і Свабоды.


Дом на рагу вуліц і зараз стаіць, знік толькі ганак са слупкамі: уваход раней быў ад вуліцы. Цяпер гэта звычайны жылы дом з некалькімі кватэрамі. А ў блаславенныя гады маёй вучобы ў школе тут быў Дом піянераў. Амаль штодзень знаходзілася нагода зайсці сюды: мы з сяброўкамі вучыліся вязаць і шыць, наведвалі танцавальныя вечары. Наогул прыцягвала сама магчымасць цікавых зносін, сяброўская атмасфера, якую здолелі стварыць кіраўнікі гурткоў.
Вядучая рубрыкі Ірына СЯДОВА.