Вторник, 16 апреля 2024

В Беларуси началось досрочное голосование

699

Кампанія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выходзіць на фінішную прамую: чацвёртага жніўня пачалося датэрміновае галасаванне.


— Практыка датэрміновага галасавання распаўсюджана ва ўсім свеце, — гаворыць Маргарыта Янушкевіч, якая ўзначальвае ўчастковую выбарчую камісію Пружанскага-Маякоўскага выбарчага ўчастка №9, — яна гарантуе рэалізацыю выбарчага права кожнага жыхара краіны. У рамках бягучай выбарчай кампаніі скарыстацца такім правам можна з чацвёртага па восьмае жніўня з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00 гадзін. Разам з тым, згодна з заканадаўствам, датэрміновае галасаванне праходзіць толькі ў памяшканні ўчастковай камісіі і не дапускаецца на даму.
На Пружаншчыне ўсе ўчасткі гатовы да правядзення працэдуры галасавання. Для выбаршчыкаў абсталяваны месцы, якія забяспечваюць тайну іх волевыяўлення. Урны кругласутачна ахоўваюць супрацоўнікі міліцыі.
Да слова, да Пружанскага-Маякоўскага выбарчага ўчастка №9 прыпісана 811 чалавек, якія пражываюць на тэрыторыі ўчастка. Маргарыта Аляксандраўна лічыць, што выбаршчыкі не павінны заставацца ў баку ад такой важнай грамадска-палітычнай падзеі і абавязкова знайсці час, каб прыйсці і аддаць свой голас за дастойнага кандыдата. Яна дадала, што нягледзячы на пачатак датэрміновага галасавання, агітацыйная дзейнасць кандыдатаў у Прэзідэнты працягнецца да сёмага жніўня ўключна.
Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).