Вторник, 11 августа 2020

За неделю в районе произошло два ДТП с потерпевшими

365

Вечарам 22 ліпеня дарожна-транспартнае здарэнне, у якім пацярпеў пешаход, здарылася на адной з вуліц у аг.Сухопаль.


Мясцовы жыхар, які кіраваў аўтамабілем, не паспеў своечасова адрэагаваць на раптоўнае з’яўленне на дарозе аднавяскоўца — і апошні трапіў пад колы машыны. Па інфармацыі міліцыі, з траўмамі пешаход дастаўлены ў бальніцу, дзе высветлілася, што пацярпелы быў нецвярозым.
26 ліпеня, таксама ўвечары, аварыя адбылася каля аг.Кабылаўка. Аўтамабіль, за рулём якога быў мясцовы жыхар, збіў веласіпедыста, які рухаўся ў спадарожным накірунку. Пацярпелы, 14-гадовы вучань Навасёлкаўскай СШ, быў шпіталізаваны.
Па абодвух фактах Дзяржаўтаінспекцыяй высвятляюцца ўсе абставіны.
Алег Сідарэнка