Пятница, 18 сентября 2020

Пружаны посетил председатель Госкомитета по имуществу Дмитрий Матусевич

406

На гэтым тыдні Пружанскі філіял РУП «Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» наведаў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Д.Ф.Матусевіч.


Разам з дырэктарам абласнога агенцтва В.М.Халадцовым ён азнаёміўся з сэрвісам мясцовага рэгістрацыйнага падраздзялення, пацікавіўся ўмовамі работы персаналу і абслугоўваннем кліентаў.


Асаблівую ўвагу Дзмітрый Феафанавіч выказаў адносна даступнасці паслуг па кадастравым уліку, у прыватнасці, зацікавіўся выкарыстаннем «лічбавых» тэхналогій у інфармаванні насельніцтва. Асабліва госць адзначыў аператыўнасць падавання звестак, што значна скарачае час на абслугоўванне кліентаў і ўдасканальвае работу саміх рэгістратараў. Такі падыход старшыня Дзяржкаммаёмасці высока ацаніў, як варты для пераймання, тым больш, што ён прымяняецца нават не ва ўсіх абласцях нашай краіны.

Пасля гэтага старшыня Дзяржкаммаёмасці наведаў ТАА «Уніформа» ў аг.Шчарчова, дзе азнаёміўся з прадукцыяй прадпрыемства і выступіў на сходзе працоўнага калектыву.
Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).