Среда, 21 октября 2020

Начальник милиции объяснил, что именно нарушили пружанцы, которых задержали 14 июля

1 158

—У інтэрнэце з’явіўся відэаролік пра тое, як міліцыянеры затрымлівалі некалькіх маладых людзей на гарадской плошчы ў Пружанах. У чым абставіны здарэння?
Са званка ў рэдакцыю.

Як расказвае начальнік райаддзела ўнутраных спраў Пружанскага райвыканкама А.В.Гук, маладыя людзі парушылі адразу некалькі патрабаванняў заканадаўства.

— У Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь замацавана права грамадзян на правядзенне сходаў, якія «не парушаюць правапарадак і правы іншых грама-дзян». Пры гэтым парадак правядзення падобных мерапрыемстваў вызначаецца адпаведным заканадаўствам. У прыватнасці, пры правядзенні масавых сходаў іх арганізатары і ўдзельнікі абавязаны захоўваць грамадскі парадак і выконваць усе законныя патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі, якія выконваюць службовыя абавязкі.

Пры гэтым забараняецца:

— уздзейнічаць у любой форме на супрацоўнікаў органаў унутраных спраў з мэтай перашкодзіць ім у выкананні службовых абавязкаў. За такі ўчынак прадугледжана адміністрацыйная і нават крымінальная адказнасць;
— карыстацца сцягамі, вымпеламі, якія не зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблемамі, сімваламі, плакатамі і транспарантамі, змест якіх накіраваны на нанясенне ўрону грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян;
— перашкаджаць руху транспартных сродкаў і пешаходаў.

Варта дадаць, што заканадаўства дае міліцыянерам права патрабаваць ад грамадзян пакінуць месца правядзення збору, калі яны парушаюць пералічаныя раней патрабаванні.

Што і атрымалася вечарам 14 ліпеня на гарадской плошчы. Па-першае, на гэтым месцы рашэннем райвыканкама «Аб масавых мерапрыемствах у Пружанскім раёне» не дазволена правядзенне сходаў з публічным абмеркаваннем асабістых і грамадскіх палітычных інтарэсаў. А па-другое, такі своеасаблівы мітынг з заклікам да іншых грама-дзян не быў санкцыянаваны ў вызначаным парадку.


Законныя патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі, якія выконвалі абавязкі па ахове грамадскага парадку, пакінуць гарадскую плошчу і спыніць супрацьпраўную дзейнасць былі ўдзельнікамі сходу праігнараваны. Таму, згодна з арт.8.2 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, было прынята рашэнне аб затрыманні маладых людзей і дастаўцы іх для ажыццяўлення законнага разбіральніцтва ў райаддзел міліцыі. Пра што апошнія таксама былі папярэдне неаднаразова папярэджаны.

Падчас устанаўлення асоб затрыманых грамадзян высветлілася, што адзін з іх, 1983 г.н., раней чатыры разы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства, знахо-джанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане і за непадпарадкаванне законным патрабаванням адказнай асобы пры выкананні службовых паўнамоцтваў. Другі, 1991 г.н., мае на сваім «рахунку» восем пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, у тым ліку за знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане і хуліганства.

На гэты раз у дачыненні да затрыманых таксама былі складзены адміністрацыйныя пратаколы па ч.1 арт.23.34 КоАП РБ за парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў. Судом раёна на абодвух ускладзена адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе арышту тэрмінам на 15 сутак кожнаму.