Вторник, 29 сентября 2020

Пандемия, заработная плата, сельское хозяйство. О чем еще говорят на встречах с председателем райисполкома?

484

Напачатку гэтага тыдня старшыня райвыканкама Ю.Ю.Бісун правёў некалькі сустрэч з працоўнымі калектывамі і жыхарамі сельскіх населеных пунктаў з абмеркаваннем шэрагу злабадзённых пытанняў.
Так, з работнікамі ТАА «Уніформа» вырашаліся вытворчыя пытанні. Таксама старшыні райвыканкама на гэтым прадпрыемстве былі зададзены пытанні адносна якасці пітной вады.


Яшчэ адна сустрэча ў гэты ж дзень адбылася з працоўным калектывам ААТ “Мурава” (на здымках). Юрый Юр’евіч пачаў сваё выступленне з таго, што 2020 год — асаблівы ў гісторыі нашай краіны. Гэта год святкавання 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта год правядзення найважнейшай палітычнай падзеі — выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


— Наша 21-е стагоддзе — гэта стагоддзе сродкаў масавай інфармацыі і, перш за ўсё, сеткі інтэрнэт. А ў ёй па-рознаму падаюць нашу рэчаіснасць, у тым ліку — крытычна. І сёння хацелася б павесці шчырую размову з вамі, — звярнуўся да працаўнікоў старшыня райвыканкама. — Давайце прааналізуем дасягненні апошніх гадоў і зробім гэта на прыкладзе нашага раёна.


Ю.Ю. Бісун падрабязна спыніўся на асноўных накірунках эканомікі, асаблівую ўвагу ўдзяліў развіццю сельскай гаспадаркі, якая з’яўляецца важнейшым складнікам эканомікі раёна. Выдзеліў лепшыя гаспадаркі раёна, у ліку якіх і ААТ “Мурава”, і выказаў падзяку людзям, што працуюць на зямлі.


Шмат гаварылася на сустрэчы і пра пандэмію. Сёння эканоміка сутыкнулася з аб’ектыўнымі цяжкасцямі, звязанымі з наступствамі пандэміі. І ў гэтай сітуацыі своечасовай і істотнай падтрымкай стаў Указ Прэзідэнта №143. Ільготамі скарысталася шэсць суб’ектаў гаспадарання на суму 2247 рублёў.


Што тычыцца здароўя людзей у складаных эпідэміялагічных умовах, кіраўнік раёна падкрэсліў, што з каранавірусам нам давядзецца жыць яшчэ доўга, таму ні ў якім разе нельга грэбаваць мерамі перасцярогі.
Парадаваў Юрый Юр’евіч і добрай навіной: у жніўні гэтага года плануецца адкрыццё стаматалагічнага аддзялення пасля поўнай рэканструкцыі. Кошт аб’екта — 1 млн. 372 тыс. руб., у тым ліку кошт абсталявання — 449,1 тыс. руб.


Для кожнага з нас адным з самых важных фактараў, які вызначае дабрабыт, з’яўляецца ўзровень заработнай платы. Пры гэтым аснова росту заробкаў — павышэнне прадукцыйнасці працы. Сярэднямесячная заработная плата за студзень-май па раёне склала 943 рублі, у тым ліку за май — 981 рубель. У рэальным вылічэнні заработная плата за пяць месяцаў павялічылася амаль на 11%. У маі сярэднямесячная заработная плата ў параўнанні з красавіком павялічылася на 14,5 руб. Сярод 19 раёнаў і гарадоў Брэсцкай вобласці Пружанскі раён цяпер займае сёмае месца па ўзроўні сярэднямесячнай заработнай платы.
Кацярына Пашкевіч, Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).