Вторник, 11 августа 2020

Гісторыя з фатаграфіяй. Швейная майстэрня ў ваенныя часы

222

Гэтае фота датавана 1 мая 1944 года. Ці так супала, ці краўцы вырашылі падобным чынам адзначыць свята працы (нагадаю, што раней мы змяшчалі фота, зробленае 1 мая 1943 г. у сталярнай майстэрні).


У тыя часы дробных саматужных вытворчасцей у Пружанах было шмат. Мадысткі-жанчыны шылі сукенкі, а на касцюмах для моцнай паловы пружанцаў спецыялізаваліся краўцы-мужчыны. Звярніце ўвагу, што на старых фотаздымках пружанцы выглядаюць вельмі элегантна.
Гэтая майстэрня, верагодна, размяшчалася ў пабудове каля дома святара за саборнай царквой, прыкладна на месцы цяперашніх гаражоў кінасеткі. Надпіс на зваротным баку здымка амаль сцерся, удалося разабраць толькі дату і прозвішча — Карпеш. Сапраўды, старажылы ўзгадваюць, быў у тагачасных Пружанах кравец Іван Карпеш, на фота ён крайні справа. Малады чалавек пакутаваў ад нейкай хваробы, моцна кульгаў, але з кравецкай справай справляўся добра.
Вядучая рубрыкі Ірына Сядова.