Пятница, 25 сентября 2020

Автобусная остановка и автолавка напомнят правила безопасности в быту

214

Праходзіў па гарадской плошчы, калі тут вяліся работы па замене павільёна на аўтобусным прыпынку. Што дзіўна, работы вялі не будаўнікі, а работнікі МНС. З чым гэта звязана? Няўжо стары павільён пашкодзілі хуліганы?
Са званка ў рэдакцыю.


У райаддзеле па надзвычайных сітуацыях нам расказалі, што апошнім часам тут рэалізавалі два інфармацыйна-прафілактычныя праекты. Адзін з іх — іміджавы аўтобусны прыпынак, які выратавальнікі ўстанавілі на плошчы каля гарадскога Палаца культуры. На сценках павільёна размешчаны выкананыя рэкламнай майстэрняй «КІТ» прапагандысцкія плакаты, якія нагадваюць тэлефоны экстраннай дапамогі ў надзвычайных сітуацыях, а таксама расказваюць пра элементарныя правілы бяспекі ў быце.

Інфармацыя разлічана на розныя ўзросты, асаблівая ўвага надаецца дзецям, а карыстальнікі мабільнага інтэрнэту могуць тут жа праз QR-код выйсці на мабільны дадатак з забаўляльнымі і навучальнымі праграмамі МНС.


Другі доўгатэрміновы праект закрануў сістэму аўтамагазінаў райспажыўтаварыства. На адну з аўталавак нанеслі прафілактычныя малюнкі, а таксама інфармацыю пра перавагі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. На гэты раз, як тлумачыць старшы інспектар РАНС Вольга Ліпко, тэматыка разлічана на людзей сталага ўзросту: менавіта яны часцей за іншых карыстаюцца паслугамі аўтамагазіна. Ім нагадваецца пра правілы спальвання смецця на агародзе, карыстання пячным ацяпленнем.
Алег Сідарэнка. Фота Сяргея Талашкевіча.