Рэцэпт ад маладой мамы Крысціны ЗАГРЭБНЕВАЙ.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
для цеста:
мука — 350 г,
сметанковае масла — 200 г,
яйка — 1 шт.,
разрыхляльнік — 1 ч.л.,
цукар — 100 г;
для начынкі:
смятана — 400 г,
клубніцы — 500 г,
цукар — 100 г,
яйка — 3 шт.,
крухмал — 2 ст.л.
ПРЫГАТАВАННЕ
Размяшаць размякчанае масла з цукрам. Дадаць муку і разрыхляльнік, добра змяшаць. Дадаць узбітае яйка і замясіць тугое, пластычнае цеста.
Рассоўную форму заслаць пергаментнай паперай і змазаць алеем. Выкласці ў форму цеста і зрабіць борцікі.
Форму запоўніць клубніцамі (калі ягады буйныя, то разрэзаць іх напалову).
Змяшаць смятану з яйкамі, цукрам і крухмалам. Заліць ягады гэтай сумессю.
Выпякаць пірог у духоўцы пры 180 градусах 60 мінут.
Астудзіць — і можна падаваць на стол.
Смачна есці!