Вторник, 24 ноября 2020

С рабочей поездкой район посетил Сергей Рачков

510

Сёння Пружанскі раён, а дакладней Ружаншчыну, наведаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы С.А. Рачкоў.

Рабочая паездка пачалася з сустрэчы з мясцовым дэпутацкім корпусам, дзе былі абмеркаваны надзённыя пытанні.

Затым Сяргей Анатольевіч прыняў удзел у вырашэнні праблем жыхароў пасёлка, якія прыйшлі да яго на асабісты прыём. У гэты ж час праходзіла і “прамая тэлефонная лінія”. Дарэчы, тэлефанаванні паступалі і ад жыхароў суседніх раёнаў.

Пагутарыць асабіста з чыноўнікам атрымалі магчымасць і працаўнікі ААТ “Ружаны-Агра”. На сустрэчы былі абмеркаваны такія пытанні, як эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне, заробная плата ў таварыстве, перспектывы развіцця раёна.

Працоўная паездка прадоўжылася візітам у Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў і ў санаторый “Ружанскі”, дзе высокі госць ацаніў турыстычныя магчымасці рэгіёна.

Падрабязнасці рабочай паездкі С.А. Рачкова чытайце ў нумары “Рб” за сераду 15 ліпеня.