Среда, 21 октября 2020

Фоторепортаж с уборки озимого ячменя в ОАО «Великосельское Агро»

802

На палетках асобных сельгаспрадпрыемстваў раёна з’явіліся збожжаўборачныя камбайны. Паспеў азімы ячмень, і стартавала жніво. Першымі прыступілі да ўборкі гэтай культуры сельскія працаўнікі ААТ «Велікасельскае Агра» і ААТ «Айчына».

Увогуле сёлета азімы ячмень неабходна ўбраць на плошчы 1070 гектараў у васьмі гаспадарках раёна. На пазаўчарашні дзень культура была ўбрана на плошчы 564 гектары, што складае 53% да плана. Пры гэтым намалочана 2,3 тысячы тон збожжа пры ўраджайнасці 40,1 цэнтнера з гектара. Самая высокая ўраджайнасць — у ААТ «Велікасельскае Агра», дзе з аднаго гектара атрымана 49 цэнтнераў збожжа. Больш за 40 цэнтнераў з гектара складае ўраджайнасць у ААТ «Айчына», ААТ «Радзіма», ААТ «Ліноўскае».

Калі казаць у цэлым пра азімы ячмень, то гэта сельгаскультура валодае шэрагам пераваг перад іншымі збожжавымі. Ён паспявае раней за іншыя збожжавыя культуры, што забяспечвае атрыманне ранняга якаснага зерня новага ўраджаю. Раннія тэрміны ўборкі дазваляюць «абкатаць» уборачную тэхніку перад масавым жнівом.

Да таго ж, у адным кілаграме зерня азімага ячменю ўтрымліваецца 100 грамаў страўнага бялку і 1,28 кармавых адзінак, што больш, чым у зерні аўса і жыта, і маецца поўны набор незаменных амінакіслот. Выкарыстанне азімага ячменю як кампанента камбікармоў садзейнічае павелічэнню прадукцыйнасці жывёлагадоўлі.

На здымках: уборка азімага ячменю ў ААТ «Велікасельскае Агра»; экіпаж камбайна «ACROS-595» у складзе старшага камбайнера А.М. Марданя і камбайнера А.І.Велісевіча.

Фота Сяргея Талашкевіча.