Вторник, 11 августа 2020

Рэцэпты на Біс: ягадны штрудзель

546

Рэцэпт ад юрысконсульта УП «Пружанская ПМК-21» Валерыі Ткачук.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
яйка — 1 шт.,
лаваш,
ягады,
тварог 2%-ай
тлустасці,
грэцкія арэхі,
карыца.

ПРЫГАТАВАННЕ
Яечны жаўток аддзяліць ад бялку. Тварог змяшаць з бялком. Атрыманую масу размеркаваць па лавашы. Зверху дадаць ягады і здробненыя грэцкія арэхі. Акуратна скруціць рулетам. Змазаць яго жаўтком і (па жаданні) пасыпаць карыцай.
Запякаць у разагрэтай да 180 градусаў духоўцы да румянай скарыначкі. Падаваць цёплым.
Смачна есці!

Ад рэдакцыі: Валерыя ўдзельнічае ў абласным конкурсе «Красуня будоўлі-2020». Падтрымаць яе падабайкай можна па спасылках https://vk.com/album-167913435_271783719 і https://ok.ru/group/59098697695294/album/888619790910 .