Среда, 21 октября 2020

Рэцэпты на Біс: бісквітны пірог з яблыкамі

356

Рэцэпт ад вядучага спецыяліста па рознічным гандлі магазіна «Верас» ААТ «Пружанскі малочны камбінат» Вольгі Матус.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
мука вышэйшага гатунку — 100г,
яйка — 5 шт.,
цукар — 150 г,
яблыкі — 3-4 шт,
карыца.

ПРЫГАТАВАННЕ
Яблыкі ачысціць, парэзаць на невялікія кавалкі і змяшаць з карыцай. Яечныя бялкі асобна ўзбіць у моцную пену і 1/3 змяшаць з узбітымі з цукрам жаўткамі. Дадаць муку і яблыкі. Астатнюю частку яечных бялкоў дадаць у канцы, крышачку памешваючы.
Цеста змясціць у разагрэтую форму для выпечкі. Выпякаць у духоўцы пры сярэдняй тэмпературы 25-30 мінут. Калі пірог астыне, можна пакрыць яго вяршкамі або падаць вяршкі асобна.
Смачна есці!