Четверг, 2 июля 2020

Житель д.Бакуны Михаил Симонович: «Кролики — это не только ценный мех, но и… спокойный темперамент»

252

Апошнім часам жыхары Велікасельскага сельсавета ўсё часцей сталі трымаць у сваіх асабістых падсобных гаспадарках трусоў. Найбольш развіта трусагадоўля ў Бакунах, Вялікім Сяле і СтараволіЖыхар вёскі Бакуны Міхаіл Рыгоравіч Сімановіч гэтай справай займаецца з дзіцячых гадоў.

— Развядзеннем трусоў займаюся са школы, калі яшчэ жыў на сваёй малой радзіме ў вёсцы Альшаны Столінскага раёна, — гаворыць гаспадар.
Цяпер на падворку Міхаіла Рыгоравіча і Ірыны Уладзіміраўны Сімановічаў налічваецца больш за паўсотні пушыстых звяркоў.
— Разводзім пароды трусоў белы велікан і белы панон, — кажуць муж і жонка. — Трусы вельмі хутка размнажаюцца, да таго ж альбіносы дастаткова эканомныя ва ўтрыманні. Ім уласцівы больш спакойны тэмперамент у параўнанні з іншымі пародамі, і яны не трацяць свае сілы на бойкі і бегатню.
Як растлумачыў Міхаіл Рыгоравіч, трусы вельмі адчувальныя да ўмоў утрымання, таму асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на чысціню і сухасць клетак, якія перыядычна трэба дэзынфіцыраваць. А яшчэ пры развядзенні пушыстых звяркоў трэба мець на ўвазе, што яны баяцца скразнякоў, асабліва гэта датычыцца маладняку.
— У былыя часы шкуркі трусоў можна было здаць у нарыхтоўчую кантору, а цяпер яны нікому непатрэбныя, — зазначае Міхаіл Рыгоравіч.
Ірына Уладзіміраўна працуе аператарам машыннага даення, а Міхаіл Рыгоравіч — даглядчыкам жывёлы, таму вольнага часу ў іх не так і многа. Акрамя трусоў, яны трымаюць на сваім падворку два сабакі пароды лабрадор і аднаго спаніэля, а таксама курэй і індакачак.

Мікола АРХУЦІК, фота Сяргея ТАЛАШКЕВІЧА