Пятница, 30 октября 2020

Родители пьющих детей не смогут выехать за границу

2 273

Кажуць, што хутка на плошчы перад універсамам, дзе “тусуецца” моладзь, нельга будзе піць піва. А калі схавацца на лаўцы менш прыкметнай, дзе няма прахожых? Няўжо таксама паведамяць бацькам?
(З рэплікі, пачутай падчас сустрэчы са старшакласнікамі).

Адказаць на гэтае пытанне мы папрасілі начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх І.А.ГУРЫНЦА:

— З 23 лютага ўступаюць у сілу змяненні ў адміністрацыйны кодэкс РБ. З гэтай даты распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва на вуліцы, незалежна ад таго, шматлюдная яна ці не, на стадыёне, у скверы, парку, грамадскім транспарце ці іншых месцах, не прызначаных для распіцця такіх напояў, будзе забаронена.

Чалавека, які праігнаруе гэтае новаўвядзенне, чакае штраф да васьмі базавых велічынь. Калі ж яго зловяць паўторна за такое ж парушэнне на працягу года, можна атрымаць да 15 базавых велічынь штрафу ці адміністрацыйны арышт.

Асобна хачу звярнуцца да падлеткаў. Глядзіце, каб за такую “драбязу”, як “пацягванне піва на непрыкметнай лавачцы”, не давялося трапіць у базу дадзеных парушальнікаў закона і вашым бацькам. Справа ў тым, што да дасягнення дзецьмі ўзросту, калі яны могуць самі прыцягвацца да адказнасці, за іх адказваюць бацькі. А гэта значыць, што, акрамя штрафу за тое ці іншае парушэнне, учыненае дзецьмі двойчы на працягу года, не толькі падлеткаў, але і бацькоў будуць ставіць на ўлік у інспекцыі па справах непаўналетніх. Іх прозвішчы будуць значыцца ў міліцэйскай базе дадзеных усёй краіны.

Чым гэта пагражае бацькам? Напрыклад, ім могуць адмовіць у адкрыцці візы для паездкі за мяжу. І ніхто не будзе браць у разлік, што яны, напрыклад, цудоўныя спецыялісты, якіх запрашаюць за мяжу абмяняцца вопытам.

3 комментариев

  • Виталий

    Хорошая идея. Поменьше будет деградирующей молодёжи (которая считает что посасывать пиво и жуя харчи как лошадь типа крута) ибо загаженая и заплёваная семечками и жвачкой площадь и тротуары в центре города никак не наводит на мысль, что этот город с таким лицом (скорее задом) может быть культурным местом 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • кто-то

    идея хорошая конечно….но чем больше нельзя тем больше хочется…меньше не станет!!!!…и еще пьющий — это не значит деградирующий между прочим!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • никто

    да-да! давайте вспомним, сколько великих людей творило, предаваясь Бахусу! )))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *