Вторник, 29 сентября 2020

Уборка травы первого покоса в ОАО «Агро-Колядичи» выходит на финишную прямую!

281

Набліжаецца да завяршэння ўборка траў першага ўкосу ў ААТ «Агра-Калядзічы». На пачатак другой дэкады чэрвеня з запланаваных 1800 гектараў яны былі скошаны на плошчы 1722 гектары, што складае 95,7%. Пры гэтым нарыхтавана 5,5 тысячы тон сенажу і 591 тона сіласу.

У гаспадарцы пастаўлена задача рыхтаваць якасныя кармы. Так з траў першага ўкосу запланавана назапасіць у палімерную плёнку 660 тон сенажу. У прыватнасці, сянаж упакоўваецца ў палімерныя рукавы. Пры такой нарыхтоўцы травы максімальна захоўваюць пажыўныя ўласцівасці доўгі час.
У ААТ «Агра-Калядзічы» вялікая ўвага надаецца структуры травастою. Высяваюцца бабова-злакавыя сумесі і люцэрна. Напрыклад, пад люцэрнай занята 85 гектараў зямель.

Пасля ўборкі траў вызваленыя плошчы адразу падкармліваюцца азотнымі ўгнаеннямі з такім разлікам, каб атрымаць паўнацэнны другі ўкос.
Не першы год працуе на нарыхтоўцы кармоў вопытны механізатар Міхаіл Васільевіч Траццяк.
Трактарам «Джон Дзір» і касілкай «КМР-9ВТ» штодзень ён косіць траву на плошчы звыш 60 гектараў.

Мікола Архуцік,
Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)