Четверг, 29 октября 2020

Стартовала благотворительная акция ЗАГСа. Присоединяйтесь! Вместе поддержим воспитанников социально-педагогического центра!

376

«Лепшы спосаб выхаваць дзіця добрым — гэта зрабіць яго шчаслівым», — лічыў англійскі пісьменнік Оскар Уайльд. Але дарослыя не заўсёды пра гэта памятаюць. Якраз Міжнародны дзень абароны дзяцей, які адзначаецца ў першы дзень лета, — гэта ў тым ліку і напамін дарослым пра тое, што дзеці маюць патрэбу ў пастаянным клопаце, абароне, што мы, дарослыя, нясём за іх адказнасць, што павага і захаванне правоў дзіцяці — заклад фарміравання добрага, гуманнага і справядлівага грамадства.

Сваю ўвагу работнікі ЗАГСа вырашылі накіраваць на выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра ў Сонечным: яшчэ ў пачатку года аддзел аб’явіў аб правядзенні дабрачыннай акцыі, прымеркаванай да Дня абароны дзяцей і Дня ведаў. Да ўдзелу запрашалі пары, якія прыходзілі з заявамі аб рэгістрацыі шлюбу.
«Маладыя людзі, нераўнадушныя да лёсу дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў і ў выніку трапілі ва ўстанову ў Сонечным, прыносяць падарункі для выхаванцаў, — расказвае начальнік аддзела ЗАГС Наталля Цібароўская. — Дзецям неабходны як увага, дабрыня і клопат, так і матэрыяльныя даброты: кнігі, развіваючыя гульні, канцтавары, мыючыя і дэзынфіцыруючыя сродкі, сродкі гігіены, спортінвентар…»

Да Міжнароднага дня абароны дзяцей, напрыклад, калектыў аддзела ЗАГС перадаў на днях хлопчыкам і дзяўчынкам падарункі ад імя маладых сем’яў Дзевянцейчык і Бондар, якія падтрымалі акцыю.
На гэтым акцыя не завяршаецца: усе, у каго ёсць жаданне і магчымасць дапамагчы выхаванцам СПЦ, могуць і далей перадаваць падарункі. Дзеткі будуць рады ім напярэдадні Дня ведаў.

Марына Вакульская, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)