Воскресенье, 25 октября 2020

Рэцэпты на Біс: трохвугольнікі з лаваша з каўбасой і сырам

484

Рэцэпт ад настаўніцы ДУА «СШ №1 імя ЧБВА г.Пружаны» Ганны Лаптановіч.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
лаваш — 3 лісты,
яйкі — 2 шт.,
малако — 4 ст.л.,
сыр цвёрды — 100-150 г,
каўбаса «Доктарская» —
200-300 г,
зялёная цыбуля,
пятрушка,
смятана ці маянэз —
3 ст.л.,
алей.

ПРЫГАТАВАННЕ
Нарэжце невялікімі кубікамі каўбасу. Натрыце на тарцы сыр. Дробна пасячыце зялёную цыбулю і пятрушку. Дадайце смятану або маянэз. Добра ўсё змяшайце.

У асобнай ёмістасці відэльцам узбіце сумесь яек з малаком да аднароднасці.

Нарэжце лаваш на палоскі шырынёй 7-8 см.

На кожную палоску лаваша выкладзіце адну сталовую лыжку падрыхтаванай начынкі. Злёгку прыцісніце начынку і згарніце лаваш у трохвугольнік.

Атрыманыя трохвугольнікі змачыце ў яечна-малочнай сумесі з двух бакоў і змясціце на разагрэтую, змазаную алеем патэльню.
Абсмажвайце на сярэднім агні з двух бакоў да залацістага колеру.

Смачна есці!