Суббота, 8 августа 2020

Приглашаем к участию в фотоконкурсе «Мой двухколесный друг»!

406

Фотаконкурс «Мой двухколавы сябар»
Праводзіцца з 8 па 14 чэрвеня 2020 года з мэтай папулярызацыі веларуху на Пружаншчыне. У ім могуць прыняць удзел усе жадаючыя жыхары Пружанскага раёна, якія зробяць аўтарскае фота (можна фатаграфавацца разам з веласіпедам) на лепшы дызайн (цюнінг) асабістага веласіпеда.
ПРАВІЛЫ ЎДЗЕЛУ:
Фотаздымкі павінны мець пазітыўны сюжэт, не ўтрымліваць прыкмет плагіяту, не выкарыстоўваць чужыя аб’екты, выявы людзей без іх дазволу і жывёл без дазволу ўладальнікаў (адказнасць за гэта нясе аўтар твору).

Фота неабходна зрабіць менавіта ў вызначаны перыяд — 8-14 чэрвеня.
Фотаздымкі прымаюцца да 17.00 гадзін 14 чэрвеня.

Станьце падпісчыкам нашай групы ў «Укантакце» https://vk.com/publicbudniby і дадавайце здымкі ў каментарыях пад матэрыялам у групе.

Дасланыя фотаздымкі неабходна пазначыць «Для конкурсу «Мой двухколавы сябар».
УМОВЫ ЎЗНАГАРОДЖАННЯ:
— пры падвядзенні вынікаў будуць вызначаны тры прызавыя месцы. Пераможцы будуць адзначаны сувенірамі. Рэдакцыя «Раённых будняў» пакідае за сабой права на публікацыю (або не) лепшых фотаздымкаў у газеце і на інтэрнэт-старонцы.