Донарства па-ранейшаму застаецца адным з прыярытэтных накірункаў пры аказанні медыцынскай дапамогі цяжка хворым. Кампаненты крыві і шматлікія прэпараты, якія атрымліваюцца з яе, выкарыстоўваюцца амаль штодзённа. Запатрабаванні медыкаў у іх узрастаюць. Напрыклад, у мінулым годзе ў лячэбных установах раёна было выкарыстана 133 літры эрытрацытнай масы: на 22 літры больш, чым у папярэднім годзе, а замарожанай плазмы больш на 35 літраў. Дэфіцыт бялковага прэпарату — альбуміну, а таксама іншых кампанентаў, якія вырабляюцца з крыві, адчуваецца перш за ўсё таму, што не хапае донараў.
Шматгадовы вопыт работы ў сістэме донарства дае мне падставы рабіць наступныя вывады: адны свядома не жадаюць здаваць сваю кроў, таму што «ў мяне і для сябе не хапае». Другія баяцца пры заборы крыві заразіцца СНІДам. Скажу з усёй адказнасцю: апасенні гэтыя дарэмныя. У арганізме чалавека пастаянная колькасць крыві, пасля кровадачы яна абнаўляецца самім арганізмам, і яе заўсёды хапае для здароўя і жыццядзейнасці. А ў час забору крыві выкарыстоўваюцца толькі стэрыльныя, з фабрычнай упакоўкі інструменты, таму заражэнне СНІДам ці якой іншай хваробай выключана.
Немалаважнай прычынай зніжэння колькасці донараў, на мой погляд, з’яўляецца і тое, што многія кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый проста не адпускаюць сваіх работнікаў у медыцынскія ўстановы для чарговай кровадачы. Дарэчы, парушаючы тым самым Закон «Аб донарстве крыві і яе кампанентаў», у якім прама сказана, што «наймальнікі павінны садзейнічаць арганізацыям аховы здароўя ў прыцягненні работнікаў у рады донараў, без перашкоды адпускаць работніка для медагляду і выканання донарскіх функцый, калі ён загадзя паведаміць аб сваім жаданні здаць кроў…»
Разам з тым, у нашым раёне нямала донараў, якія могуць быць добрым прыкладам для іншых. Перш за ўсё гэта Віктар Наваміравіч Ляшчоў і Юрый Мікалаевіч Трынёў, у якіх ужо больш як 100 кровадач. 61 жыхар раёна ўдастоены звання «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь».
Але гэта — нашы пастаянныя донары. А дзе ж навічкі?
Напэўна, нездарма прагрэсіўнае чалавецтва штогод адзначае Дзень донара. З гэтай нагоды я заклікаю людзей, асабліва моладзь, да актыўнага супрацоўніцтва. Каб заўсёды ў медыкаў быў «дзяжурны гемакон» донарскай дапамогі ў выратаванні самага дарагога, што даецца чалавеку, — жыцця.
Павел Барадзюк, загадчык аддзялення пералівання крыві цэнтральнай раённай бальніцы.
посмотрев на качество услуг нашей ЦРБ — дрожь берёт.
Рейтинг комментария:
0
0
ПРУЖАНСКУЮ ЦРБ ЛУЧШЕ ОБХОДИТЬ СТОРОНОЙ И ЭТО -(К СОЖАЛЕНИЮ)ГОРЬКАЯ ПРАВДА!
Рейтинг комментария:
0
0
А свиду и изнутри вроде такая европейская больничка…
Рейтинг комментария:
0
0
Пока сдашь кровь, то настолько набегаешься по всем кабинетам,что дурно становится
Рейтинг комментария:
0
0
Я донор.
На счёт бегать по кабинетам-это не правда, там буквально нужно пройти 5 врачей.
А качество желает лутшего, один вид кровавого плаща, кидает в ужас.
Рейтинг комментария:
0
0
Леха, скако нонче плотють за порцию кровяки?
Рейтинг комментария:
0
0