Четверг, 1 октября 2020

Нарисуй ветеринара и получи игрушку для своего питомца!

329

Напярэдадні Дня абароны дзяцей “Раённыя будні” і ТАА “Ветдапамога Пружаны” прапаноўвае юным чытачам газеты (ва ўзросце да 16 гадоў уключна) паўдзельнічаць у конкурсе.


Усё, што ад вас патрабуецца, гэта намаляваць ветэрынара за работай, быць падпісчыкам газеты і даслаць ваш малюнак на адрас рэдакцыі да 15 чэрвеня (вул. Чырвонаармейская, 78 або wee_dew@mail.ru). Тры пераможцы атрымаюць цацкі для сваіх хатніх гадаванцаў, а лепшыя работы будуць надрукаваны ў газеце і размешчаны на сайце budni.by, а таксама ў сацыяльных сетках.
Нагадаем, што калі ў вас ёсць хатні гадаванец, то вы абавязкова павінны “пазнаёміць” яго з ветэрынарам. Нават абсалютна здароваму кату ці сабаку НЕАБХОДНЫ прышчэпкі, якія ў выніку абароняць не толькі яго, але і вас.