Вторник, 29 сентября 2020

Рэцэпты на Біс: гарачыя бутэрброды

1 000

Рэцэпт ад прадаўца Наталлі МІГІЦ.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
бульба — 2-3 шт.,
яйка — 1 шт.,
курынае філе — 1 шт.,
сыр (па жаданні)
— 100 г,
хлеб ці батон,
вашы любімыя спецыі,
алей.
ПРЫГАТАВАННЕ
Колькасць інгрэдыентаў даволі ўмоўная, яна залежыць і ад колькасці порцый, і ад вашых смакавых пераваг. Сырую бульбу і любы цвёрды сыр (я гатую нават і без сыру) нацерці на буйной тарцы, дадаць сырое яйка, дробна парэзанае курынае філе і спецыі, перамяшаць. Атрыманую сумесь нанесці на хлеб і акуратна пакласці на добра разагрэтую патэльню сумессю ўніз. Смажыць 3-4 мінуты. Калі вы любіце скарыначку, то можна абсмажыць і другі бок.
Смачна есці!