Вторник, 14 августа 2018

В Пружанах опять не будет Купалля

13 029

З 6 на 7 ліпеня адзначаецца самае таямнічае і  рамантычнае, ахутанае мноствам легенд і містычных гісторый свята. Як сведчаць нашы продкі, менавіта ў гэтую ноч ведзьмы ўстройваюць шабаш, русалкі спрабуюць зацягнуць свае ахвяры пад рачныя пні і карчы, а кожнага, хто наведвае лес, падсцерагаюць лесуны. Як і тысячу гадоў таму, у гэты вечар юнакі і дзяўчаты зноў будуць плясці вянкі, загадваць жаданні, пераскокваць цераз вогнішча, купацца пад загадкавым святлом Месяца і, безумоўна, шукаць Папараць-кветку. Гэта адно з нямногіх свят, традыцыі якога амаль не змяніліся і перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Нашы старажытныя продкі-язычнікі называлі яго Купаллем. Хрысціяне — днём нараджэння святога Іаана Прадцечы, ці Яна Хрысціцеля, які хрысціў у рацэ Іардан Ісуса Хрыста.

У глыбокай старажытнасці  верылі, што ў дзень летняга сонцастаяння межы паміж светам людзей і замагільным светам знікаюць. Адсюль столькі ў гэтага свята паданняў і легенд. Безумоўна, многія з іх тычацца працэсаў, якія адбываюцца менавіта ў прыродзе. І для гэтага ёсць падставы: у пачатку ліпеня росквіт прыроды дасягае кульмінацыі. Нездарма ўсе паданні і павер’і пранізаны шчырай удзячнасцю зямлі за такую шчодрасць.

Да свята моладзь рыхтуецца з самага ранку. Дзяўчаты з песнямі збіраюць кветкі і травы: плятуць вянкі, упрыгожваюць кветкамі свае дамы. Юнакі ў гэты час упарадкоўваюць месца для святкавання — абавязкова ля вады ці на скрыжаванні дарог. Тут устанаўліваецца кола — сімвал Сонца і чучала з саломы — сімвал нячыстай сілы. Потым чучала абавязкова будзе спалена на кастры.

Варта адзначыць, што агню ў гэты вечар заўсёды адводзілася асаблівая роля. Напрыклад, пераскокванне цераз касцёр азначала ачышчэнне цела і душы. Пры гэтым маладыя дзяўчаты стараліся не крануць полымя, у іншым выпадку па павер’і яны яшчэ доўга не выйдуць замуж. Туды ж, у агонь, яны кідалі і вянкі: чый вянок згарыць першым, тая першай выйдзе замуж.

Пасля гульняў з агнём надыходзіў час варажбы. Самая распаўсюджаная і прыгожая — гэта спусканне вянкоў на ваду. Калі твой вяночак тут жа паплыве,— чакаць табе хутка су-джанага, а застанецца ля берага, — хадзіць у дзеўках яшчэ цэлы год. Прымацаваная да вянка запаленая свечка нават дапаможа ўбачыць твар каханага.

Але галоўная інтрыга Купалля звязана, безумоўна, з Папараць-кветкай. Як сведчыць легенда, яна зацвітае толькі ў гэтую ноч і ўсяго на некалькі імгненняў. І той, хто зможа адшукаць і сарваць гэтую цуда-кветку, становіцца самым багатым чалавекам на зямлі, яму даруюцца незвычайныя здольнасці разумення мовы траў, дрэў і жывёл. Адна ўмова: Папараць-кветку трэба не проста знайсці, але і занесці дахаты на раскрытай далоні, не аглядваючыся на тое, што адбываецца навокал.

Яшчэ нашы продкі лічылі, што ў ноч на Купалле адкрываюцца скарбы, закапаныя ў зямлю. Таму многія з іх шукалі не толькі адну шчаслівую кветку.

Аб’ектыўнасці дзеля трэба адзначыць, што, як лічаць вучоныя, у папаратніку ўвогуле няма кветак, а свецяцца ў цемры яго споры. І то толькі ў каралеўскага, занесенага ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Як бы там ні было, але і ў нашыя дні практычна на кожным вадаёме гарыць касцёр і весяліцца моладзь. Купалле было і застаецца святам маладосці і кахання. На жаль, у Пружанах ужо каторы год адмяняецца яго святкаванне.

Ганна Хадаровіч.

  • Против

    А раёнка в своём репертуаре — взяли бы и сами зладзили свята и усих запрасили! Хватит ныть — каждый сам кузнец своего счастья!
    «Нашы старажытныя продкі-язычнікі называлі яго Купаллем. Хрысціяне — днём нараджэння святога Іаана Прадцечы, ці Яна Хрысціцеля, які хрысціў у рацэ Іардан Ісуса Хрыста.» — это вообще бред какой-то, если инфу берёте из нета, то по ней надо хотя бы с кем нибудь проконсультироваться!
    Тут хотя бы учёный говорит:
    http://news.tut.by/culture/233390.html

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • MAXA

    Вообще-то тоже самое говорит и ваша ученая.
    Ну только осталось «районке» массовыми мероприятиями заниматься, а отдел культуры на что? Только и хватает что на одинаково примитивные концерты к «дзяржауным святам».

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Саванаролла

    Нешта я паглядзеў, тамака напісана зусім іншае у падрабязнасцях. А Вы такімі каментамі падобны да ўлады: ачмуроўваеце народ — ён і верыць нечытаючы!
    А вогуле, спадарства, ідзе пост, таму давайце хоць ладзіць «брутальныя» народныя святы апасля пастоў, паважаючы тых хто ходзіць да царквы і моліцца ў тым ліку і за нас.
    А наконт аддзела культуры згодны — пара прэкрашчаць гэтае зліванне в обшаства нізкапробных канцэртаў. З іншага боку — што хацець з такім фінансаваннем і галотай. Хаця з галотай можна на шасце пакруціцца — можа Вам, пані MAXA, гэтага нехапае! 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    у александрыю едьте.
    а как вы хацели? а если там хто нибудзь захлопае? эташ угалоушчына! ухахахах….

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Инна

    Был один нормальный праздник, и тот отменили… Неужели на его организацию нужно так много денег? За одни неправильно идущие и никому не нужные часы в центре можно было бы организовать десятка два таких праздников

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Полный Капец

    Инна, не в деньгах дело. Дело в идеологии. Не удивлюсь, если скоро начнём с размахом двойной день рождения отмечать. 🙂 Какое тут Купалле, йпрст?! 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Александр

    Ко мне приехали гости из России, специально в канун «КУПАЛЛЯ», но оказалось, что и в этом году они опять не прикаснуться к нашей Белорусской традиции, истории, культуре, а ведь государство прикладывает такие неимеоверные усилия чтобы в нашу страну приезжало как можно больше туристов за «экзотикой».

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Полный Капец

    Вы насчёт государства, вкладывающего средства, наверное, пошутили?
    Практически везде, где у нас государство прикладывает руку, имеем задницу! Цивилизованным миром уже давно доказано, что частная собственность имеет преимущество перед государственной, по крайней мере, в сфере туризма. И не надо изобретать какую-то свою модель экономики, надо развивать уже имеющиеся и всё и всем доказавшие.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • MAXA

    Астранамічнае летняе сонцастаянне адбываецца 19–21 чэрвеня, і можна з упэўненасцю меркаваць, што язычнікі святкавалі Купалле менавіта ў гэтыя дні. Пасля прыняцця хрысціянства, проста кажучы, язычніцкім святам пачалі прыпісваць імёны хрысціянскіх святых, надаючы ім новы сэнс. Да святкавання Купалля паступова быў прымеркаваны дзень Яна Хрысціцеля (24 чэрвеня ў каталікоў), Іаана Прадцечы (7 ліпеня ў праваслаўных беларусаў).
    И
    Нашы старажытныя продкі-язычнікі называлі яго Купаллем. Хрысціяне — днём нараджэння святога Іаана Прадцечы, ці Яна Хрысціцеля, які хрысціў у рацэ Іардан Ісуса Хрыста.
    Где в этих цитатах принципиальное различие? Почему одну нужно ставить в пример, а вторую называть бредом?
    2Саванаролла
    На концертах, которые устраивает отдел культуры мне не хватает банального мастерства исполнителей. Эти концерты ничем не отличаются от школьных утренников

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Против

    От тов.МАХА вы батюшке в церкви расскажите свои суждения — он Вам откроет глаза на Вашу сущность. 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Полный Капец

    Вшивой блохой, козлом и атмарозкам обзовёт? 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • val

    Полный капец, ты, по моему, уже с катушек съехал? Ни один батюшка никого так не обзовёт.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Полный Капец

    Смотрим внимательно на знак в конце предложения и не занимаемся инфантильным словоблудием!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • MAXA

    Против:
    Четверг, 07.07.2011 в 15:26
    От тов.МАХА вы батюшке в церкви расскажите свои суждения – он Вам откроет глаза на Вашу сущность.
    _________________________
    Хорошо что хоть только глаза откроет, а не на костер отправит).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • kurmanbek каліноўскі

    А што, афіцыйна забаранілі?

    А можа, як і па-беларуску гаварыць, не зусім каб забаранілі… проста коса смотрат… А вы і назад акі слімакі ў свае домікі…

    «Народ не павінен баяцца ўлады, улада да убоится народа»

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • MAXA

    Да это обычная лень! В соседних районах всё пучком!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Наталья Алексеевна

    Про какую лень вы говорите? Вы в курсе, что отдел культуры ничего в районе не решает. Есть райсполком. Именно там запретили с 2009года отделу культуры проводить Купалье. А объяснили это тем, что зрители приходят все на подпитии, велик риск на следующий день вытянуть из воды утопленника.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Полный Капец

    Вытянуть утопленника всегда велик риск. Статистику по оным за этот год погуглите, на всякий случай, и ответьте на вопрос сами себе — «А причём здесь Купала?». 😉

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *