Воскресенье, 25 октября 2020

Появились подробности смертельной аварии в Колядичах

1 530

Раніцай 24 мая пад коламі трактара загінуў веласіпедыст. Як папярэдне было ўстаноўлена, 57-гадовы жыхар аг.Калядзічы ехаў на веласіпедзе ў сустрэчным для трактара накірунку.

Тэхніка, якой кіраваў жыхар в.Дабучын, паспяхова мінула веласіпедыста, але той па невядомай прычыне ўпаў пад колы прычэпа. У выніку атрыманых цялесных пашкоджанняў пацярпелы памёр на месцы здарэння. Устаноўлена, што трактарыст на момант ДТЗ быў цвярозы, стан загінулага пакуль устанаўліваюць эксперты.
Сяргей Мышкевіч, старшы інспектар ДПС.