Вторник, 18 сентября 2018

Чтобы избавиться от храпа, нужно похудеть и бросить курить

1 439

Увогуле, храпуць у сне каля 20% дарослага насельніцтва. І гэта не толькі стварае вядомыя сацыяльныя праблемы, але і з’яўляецца прадвеснікам грубага парушэння сну і павышэннем дзённай санлівасці.

Прычын храпу шмат. Іх складаюць і асаблівасці будовы дыхальных шляхоў (як вядома, у кожнага чалавека яны індывідуальныя), і звужванне гэтых дыхальных шляхоў на фоне атлусуцення, і некаторыя эндакрынныя захворванні…

Вядома, каб не надакучаць сваім храпам каханаму (ці каханай), можна рашыцца на хірургічную аперацыю. Аднак існуюць і іншыя, вельмі эфектыўныя метады яго лячэння.

Як вядома, павелічэнне вагі на 10% можа на 50% пагоршыць параметры дыхання. Значыць, зніжэнне масы цела значна палепшыць сітуацыю? Сапраўды, у некаторых выпадках дастаткова пахудзець на 5-7%, каб поўнасцю ўхіліць храп без якіх-небудзь іншых умяшанняў.

Хранічную хімічную траўму дыхальных шляхоў і адпаведна развіццё храпу выклікае курэнне. Аднак пры адмове ад курэння можна прыбавіць у вазе, што таксама непажадана для храпуноў. Таму спачатку курцам неабходна пахудзець, а потым кідаць курэнне. Услед за гэтым абавязкова надыдзе пазбаўленне ад храпу.

Паколькі алкаголь аслабляе і без таго слабыя глытальныя мышцы, ён таксама істотна ўплывае на ўзмацненне храпу. Абмяжуйце ўжыванне алкаголю, і вы будзеце спаць ціхенька, як дзіця!

Вікторыя Дубовік, лор-урач.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *