Четверг, 26 ноября 2020

На городском озере прошли учебно-практические занятия для матросов-спасателей

433

Вучэбна-практычныя заняткі з будучымі матросамі-выратавальнікамі прайшлі на базе гарадскога стацыянарнага выратавальнага паста раённага таварыства выратавання на водах.


Сёлета вызначана 10 зон адпачынку, за парадак на якіх адказваюць вызначаныя арганізацыі. Менавіта яны і даслалі сваіх прадстаўнікоў, якія будуць дзяжурыць на працягу купальнага сезона на ведамасных выратавальных пастах.


З будучымі матросамі інструктаж правёў старшыня раённага таварыства Ю.М.Амельянчук, які падкрэсліў, што сачыць трэба не толькі за паводзінамі купальшчыкаў, але і тых, хто адпачывае на беразе, прыцягваючы пры патрэбе на дапамогу праваахоўныя органы.

Таксама лекцыю па тэмах «Першая даўрачэбная дапамога пры ўтапленні» і «Першая дапамога пры цеплавым удары» правёў загадчык аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі Д.А.Ліцкевіч.
Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).