Среда, 3 июня 2020

Не все водоемы Пружанщины готовы к купальному сезону

406

Перад пачаткам купальнага сезона пракуратурай раёна праводзілася праверка выканання заканадаўства аб забеспячэнні бяспекі дзяцей і дарослага насельніцтва на вадзе, папярэджанні траўматызму і гібелі на водных аб’ектах Пружаншчыны.


Увага надавалася вадаёмам, якія, згодна з рашэннем райвыканкама, вызначаны ў якасці зон адпачынку, а таксама тым аб’ектам, дзе купацца было забаронена.


Падчас праверак было ўстаноўлена, што вызначаныя суб’екты гаспадарання, адказныя за падрыхтоўку зон адпачынку ля вады да купальнага сезона, не выконваюць рашэнне мясцовай улады належным чынам, не выкананы ў поўным аб’ёме мерапрыемствы па добраўпарадкаванні пляжаў, што напрамую стварае пагрозу здароўю і жыццю грамадзян.


У сувязі з гэтым пракуратурай раёна ў райвыканкам было ўнесена прадстаўленне аб ухіленні парушэнняў адпаведнага заканадаўства. Адначасова нагадваем грамадзянам, што купанне ў забароненых месцах з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем і за гэта, згодна з арт.23.63 КоАП РБ, прадугледжаны штраф ад 1 да 3 базавых велічынь.

Аляксей Крупскі, старшы памочнік пракурора.