Вторник, 11 августа 2020

Информация по коронавирусной инфекции в Пружанском районе на 14 мая

1 275

Эпідсітуацыю, якая склалася ў раёне, каменціруе галоўны ўрач Пружанскай раённай бальніцы Віктар Міхайлавіч Дараневіч.


Па дадзеных на 14 мая шэсць пацыентаў, якія маюць станоўчы тэст на COVID-19, змешчаны ў інфекцыйнае аддзяленне райбальніцы, чацвёра з іх праходзяць комплекснае лячэнне ад віруснай пнеўманіі, двое — з прыкметамі ВРВІ, захворванне працякае ў лёгкай форме.
У рэанімацыі Пружанскай ЦРБ пацыентаў са станоўчым тэстам на каранавірус няма, ні адзін пацыент не мае патрэбы ў падключэнні да апарата ШВЛ.
Ідзе назіранне за 159 кантактнымі асобамі 1-га і 34 кантактнымі асобамі 2-га ўзроўню.
Ужо зняты з назірання 1136 чалавек, якія ў рамках каранцінных санітарных мерапрыемстваў знаходзіліся пад наглядам урачоў і былі правераны.
У чарговы раз хацелася б звярнуць увагу людзей на тры фактары, які напрамую ўплываюць на эпідэміялагічную сітуацыю: гэта неабходнасць прытрымлівацца рэспіраторнага этыкету, дыстанцыйнага рэжыму і асабістай гігіены. Калі вы працуеце ў калектыве, дзе ўмовы работы не дазваляюць трымаць сацыяльную дыстанцыю ў 1,5-2 метры, ці трапляеце ў месцы масавага скаплення людзей, надзявайце медыцынскія маскі!
Асабістая просьба да кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і устаноў раёна. Калі ласка, стварыце неабходныя ўмовы, накіраваныя на прафілактыку распаўсюджвання інфекцыі ў калектыве: па магчымасці забяспечвайце сваіх работнікаў дэзынфектантамі, антысептыкамі і сродкамі індывідуальнай аховы.
А напрыканцы хочацца выказаць словы ўдзячнасці ўсім юрыдычным і фізічным асобам, якія аказалі нам вялікую спонсарскую дапамогу, і працягваюць нас падтрымліваць!