Сёлета яшчэ адзін вучань СШ №5 датэрмінова стаў студэнтам, і зноў – геаграфічнага факультэта БДУ. Такога гонару ўдастоіўся Уладзімір Якуцэня, які атрымаў дыплом ІІ ступені на рэспубліканскай прадметнай алімпіядзе. Наогул, вучні Юрыя Леўчука выдалі дубль: гонар школы і раёна на рэспубліцы адстойвалі двое – Уладзімір Якуцэня і Дар’я Ціхановіч. Настаўнік сцвярджае, што 80% поспеху залежыць ад намаганняў вучня і толькі 20% — ад выкладчыка.
— Толькі вучняў такіх — адзінкі, — удакладняе Юрый Уладзіміравіч. – І найпершая задача настаўніка, які робіць стаўку на работу з адоранай моладдзю, разгледзець такіх дзяцей.
Для даведкі:
У рэспубліканскай алімпіядзе па геаграфіі прымалі ўдзел 114 прыхільнікаў геаграфічнай навукі. Дыпломаў І ступені былі ўдастоены 10 алімпіяднікаў, ІІ ступені – 16 і ІІІ – 27.
У алімпіядзе ўдзельнічаў адзін прадстаўнік каледжа, 52 навучэнцы гімназій, 13 ліцэістаў, 38 вучняў гарадскіх сярэдніх школ, 10 прадстаўнікоў сельскіх школ.
Уладзімір
З Уладзімірам Юрый Ляўчук займаўся ўжо не адзін год. Юнак уразіў вопытнага настаўніка не толькі глыбокім веданнем прадмета, схільнасцю да аналізу, але і недзіцячай самастойнасцю і адказнасцю.
Яшчэ ў дзявятым класе Уладзімір заваяваў дыплом трэцяй ступені на абласной алімпіядзе. Здавалася б, такому выніку можна толькі пазайздросціць, тым не менш сам юнак застаўся сабой не задаволены…
— Менавіта тады я зразумеў, што Валодзя далёка пойдзе.
Юрый Уладзіміравіч не памыліўся, і ўжо ў наступным годзе яго вучань атрымаў дыплом трэцяй ступені на рэспубліканскай алімпіядзе, а яшчэ праз год – другой. Зазначце, што спаборнічаць трэба было з вучнямі гімназій і ліцэяў.
Валодзя ставіць перад сабой мэту і робіць усё, каб яе дасягнуць. Смешна было б думаць, што для дасягнення такіх вынікаў дастаткова мець толькі талент і добрага настаўніка. Уявіце, што ў адзінаццацікласніка ў гэтым навучальным годзе зусім не было выхадных! Кожную нядзелю юнак ездзіў у Мінск, дзе займаўся ў школе юных географаў. А былі яшчэ і заданні ад Юрыя Уладзіміравіча, паспяховая вучоба па іншых прадметах.
Сёння Валодзя ставіць перад сабой наступную мэту – напісаць і абараніць кандыдацкую дысертацыю.
Акрамя таго, што ўжо сёння Валодзя лічыцца студэнтам, звесткі пра яго трапілі ў рэспубліканскі банк дадзеных адоранай моладзі.
Для даведкі:
Тыя, хто ўключаны ў банк дадзеных адоранай моладзі, маюць шэраг ільгот і пераваг. За імі замацавана куратарства з боку вопытных спецыялістаў, педагогаў, навукоўцаў. У іх ёсць права пазачарговага атрымання жылога памяшкання ў інтэрнаце на перыяд навучання; на пазачарговае размеркаванне. Яны самі могуць выбіраць месца працы з усіх прапаноў, якія ёсць.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года №273 “Аб павышэнні заработнай платы асобным катэгорыям маладых спецыялістаў” замацавана павышэнне тарыфных ставак (акладаў) на 50% маладым спецыялістам з вышэйшай адукацыяй, якія ўключаны ў банкі дадзеных адоранай і таленавітай моладзі.
Заканадаўча замацавана права на ўключэнне па-за чаргой у спісы на атрыманне льготных крэдытаў на будаўніцтва, рэканструкцыю ці набыццё жылых памяшканняў. І многае іншае.
Дар’я
Юрый Уладзіміравіч прызнаецца, што Дар’ю пэўны час “не заўважаў”. Дзяўчынка адносіцца да тых, хто больш робіць, чым гаворыць. Ды і наогул, геаграфія лічыцца не жаночай дысцыплінай. Але ўжо ў восьмым класе стала зразумела, што веды дзяўчынкі намнога перагналі школьную праграму. Але галоўнае — ёсць вялікае жаданне вывучаць прадмет.
Сёлета дзевяцікласніца Дар’я Ціхановіч упершыню ўдзельнічала ў алімпіядзе па геаграфіі і адразу атрымала дыплом ІІ другой ступені ў абласным туры, усяго некалькі балаў не хапіла, каб стаць лаўрэатам рэспубліканскай.
Настаўнік лічыць такі вынік вельмі добрым і ўпэўнены, што ў будучым Даша будзе толькі паляпшаць свае поспехі, у яе для гэтага ёсць усе задаткі: уменне працаваць самастойна, уседлівасць, цікаўнасць да прадмета і ўменне ісці да сваёй мэты.
Адным з самым складаных заданняў на алімпіядах лічыцца палявая практыка, калі трэба адказваць на канкрэтныя пытанні, прывязаныя да пэўнай мясцовасці. Рыхтуючыся да гэтага выпрабавання, Дар’я літаральна “замалявала” палову Пружан. У свае выхадныя дні дзяўчынка вывучала мясцовасць ваколіц і рабіла нататкі.
Юрый Ляўчук — настаўнік аўтарытэтны. Займацца ў яго жадаюць многія, на раённую алімпіяду па геаграфіі ён выставіў 7 вучняў, двое з якіх атрымалі першае месца і адзін – трэцяе.
— Пры ўсім сваім жаданні я не магу на такім узроўні, як Валодзю і Дашу, рыхтаваць усіх. Я прызнаю толькі індывідуальныя заняткі, калі паміж настаўнікам і вучнем усталёўваецца нават нейкая энергетычная сувязь, калі толькі позірку ці аднаго слова дастаткова, каб зразумець задачу. Галоўнае – не памыліцца ў выбары вучня, разгледзець тое зерне таленту, што часта тоіцца за сціпласцю.
Каб у адораных вучняў не прападала цікавасць да вучобы, многае робіцца і адміністрацыяй школы. Напрыклад, усе дыпламанты атрымліваюць грашовыя ўзнагароды. Такое рашэнне было прынята некалькі гадоў назад на педсавеце.
Кацярына Пашкевіч.
Это чё там на пимжаке у гэтага вучня? Значок с лукамольским сцягам? Тьфу, мля! позорище! 🙂 Страшно и печально за это поколение…
А Дашка ничё такая… 🙂
Рейтинг комментария:
0
0
Ребята, вы просто молодцы!
Рейтинг комментария:
0
0
Капец ты дибил.
Рейтинг комментария:
0
0
Капец:
Суббота, 02.07.2011 в 18:51
Это чё там на пимжаке у гэтага вучня? Значок с лукамольским сцягам? Тьфу, мля! позорище! Страшно и печально за это поколение…
_____________________
Dispirado:
Вторник, 05.07.2011 в 20:44
Капец ты дибил.
________________________
Ну что тут скажешь?
Рейтинг комментария:
0
0
Dispirado, ты — лукасек?
Рейтинг комментария:
0
0