Суббота, 30 мая 2020

Прэзідэнцкія выбары-2020

125

Прызначаны на 9 жніўня


У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 81 і пунктам 3 часткі першай артыкула 97 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і часткай першай артыкула 56 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прызначыла выбары Прэзідэнта Беларусі на 9 жніўня 2020 года.
Іх арганізацыя, а таксама кантроль за захаваннем выбарчага заканадаўства ўскладзены на Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Выбарчая кампанія стартавала 9 мая.
Цэнтрвыбаркам паведамляе
Каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Беларусі размешчаны на сайце Цэнтрвыбаркама. У ім прапісаны тэрміны ўтварэння камісій. Тэрытарыяльныя павінны быць сфарміраваны не пазней за 20 мая, участковыя — да 24 чэрвеня. Да гэтага часу павінны быць створаны і ўчасткі для галасавання.
Прэтэндэнт на пасаду Прэзідэнта павінен не пазней за 15 мая падаць у ЦВК дакументы, неабходныя для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Яе члены з 21 мая па 19 чэрвеня змогуць збіраць подпісы ў падтрымку вылучэння свайго кандыдата.
Вылучэнне кандыдатаў пройдзе з 20 чэрвеня па 4 ліпеня, рэгістрацыя — з 5 па 14 ліпеня. Пасля гэтага стартуе перыяд перадвыбарнай агітацыі. Датэрміновае галасаванне на выбарах адбудзецца з 4 па 8 жніўня.
Вынікі выбараў Цэнтрвыбаркам павінен падвесці не пазней за 19 жніўня. Другі тур, калі ў ім будзе неабходнасць, згодна з планам павінен прайсці не пазней чым у двухтыднёвы тэрмін, гэта значыць, 23 жніўня.
Паведамленне аб часе і месцы прыёму дакументаў аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад Пружанскай раённай камісіі
Пружанскі раённы выканаўчы камітэт ажыццяўляе прыём дакументаў аб вылучэнні прадстаўнікоў у Пружанскую раённую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Дакументы прымаюцца да 17 мая 2020 г. уключна на адрас: г. Пружаны, вул. Р. Шырмы, 17, каб. 422.
Час прыёму: з 8.00 да 17.00 гадзін (13.00-14.00 — перапынак). 16, 17 мая — па графіку рабочага дня.