Четверг, 26 ноября 2020

Спасибо за Победу, Николай Степанович!

638

Мікалаю Сцяпанавічу Калагрыеву 93 гады, апошнія з іх ён жыве на роднай Пружаншчыне. У паважаным узросце, калі стала складана спраўляцца з хатнімі справамі, ветэран пераехаў да пляменніцы.
Школьнікі, навучэнцы каледжа, прадстаўнікі іншых устаноў раёна – частыя госці Мікалая Сцяпанавіча. Заходзяць, каб павіншаваць са святамі, ды і ў іншыя дні прапаноўваюць дапамогу. Напярэдадні 9 Мая ветэрана наведаў ваенны камісар Пружанскага раённага ваеннага камісарыята І. М. Рапейка, каб уручыць юбілейны медаль да 75-годдзя Перамогі і перадаць падарункі.


Яшчэ ў 1943 годзе ўся сям’я Калагрыевых (а гэта бацькі і пяцёра дзяцей) была вымушана пайсці ў партызаны. Больш за год ваявалі ў складзе атрада імя Дзімітрава брыгады імя Панамарэнкі. Мікалай Сцяпанавіч быў у ліку тых, хто падрываў чыгунку. Пасля вызвалення раёна быў прызваны на фронт і ў складзе 1-га Беларускага фронту прайшоў па дарогах вайны. Дадому вярнуўся ажно ў 1951 годзе.
У мірным жыцці атрымаў вышэйшую адукацыю, працаваў у сталіцы, а пасля — у Гродне. Але як і ва ўсяго яго пакалення, гады Вялікай Айчыннай вайны пакінулі ў памяці ветэрана самы вялікі адбітак.
Фота Сяргея Талашкевіча.