Четверг, 26 ноября 2020

Гісторыя з фатаграфіяй. Самалёт ля гарадскога возера

597

9 мая 1971 года. Ля гарадскога возера ўрачыста адкрываюць новы помнік: самалёт, усталяваны ў гонар лётчыкаў 33-га знішчальнага авіяпалка, якія 22 чэрвеня 1941 года прынялі на сябе першы ўдар гітлераўцаў. Дарэчы, возера таксама было яшчэ «новым», нядаўна выкапаным меліяратарамі.


Дакладна кажучы, гэты самалёт з‘явіўся тут годам раней, але стаяў проста на знарок насыпаным пагорку. Мясцовыя хлапчукі маглі не толькі крануць крылы ваеннай машыны, але і заллезці ўнутр яе. І вось сіламі работнікаў Пружанскага завода радыёдэталяў зрабілі высокі пастамент.
Вялікай калонай, са сцягамі і духавым аркестрам прыйшлі сюды пружанцы пасля мітынгу на гарадской плошчы. Ганаровае права адкрыць помнік атрымалі тагачасныя старшыня савета старэйшых камуністаў С.П.Пацяруха і старшыня савета ветэранаў В.І.Сматаў.
Вядучая рубрыкі Ірына Сядова.
Фота з архіва Мікалая Якаўлевіча Самасюка.