Среда, 3 июня 2020

Статистика по коронавирусной инфекции в Пружанском районе на 7 мая

1 599

На 7 мая 17 пружанцаў маюць станоўчы тэст на COVID-19 (шасцёра з іх зарэгістраваны і знаходзяцца за межамі раёна). Пяць пацыентаў змешчаны ў інфекцыйнае аддзяленне райбальніцы. Чацвёра з іх — з прыкметамі ВРВІ, захворванне працякае ў лёгкай форме. Адзін, згодна з распрацаванай Міністэрствам аховы здароўя схемай, праходзіць комплекснае лячэнне ад віруснай пнеўманіі. Пацыент адчувае сябе здавальняюча і ідзе на папраўку.


У рэанімацыі Пружанскай ЦРБ пацыентаў са станоўчым тэстам на каранавірус няма, ні адзін пацыент не мае патрэбы ў падключэнні да апарата ШВЛ.


Шэсць чалавек, інфіцыраваных COVID-19, але без прыкмет віруснага захворвання, знаходзяцца на самаізаляцыі.


Ідзе назіранне за 54 кантактнымі асобамі 1-га і 28 кантактнымі асобамі 2-га ўзроўню. Ва ўсіх кантактных 1-га ўзроўню ўзяты мазкі і адпраўлены ў Брэсцкую лабараторыю.


Ужо зняты з назірання 678 чалавек, якія ў рамках каранцінных санітарных мерапрыемстваў знаходзіліся пад наглядам урачоў і былі правераны: станоўчых тэстаў у іх выяўлена не было.


У райбальніцы праходзіць лячэнне яшчэ 13 чалавек з дыягназам бактэрыяльная пнеўманія.