Воскресенье, 27 сентября 2020

Гісторыя з фатаграфіяй. Чарга па каўбасу

366

Гэта фота — не з глыбокай старажытнасці. Жнівень 1991 года. Літаральна праз два-тры дні пасля таго, як быў зроблены фотаздымак, адбыўся сумна вядомы Жнівеньскі путч: у Маскве быў створаны Дзяржкамітэт па надзвычайным становішчы, які імкнуўся адхіліць ад улады Міхаіла Гарбачова.


Але людзей, што звыкла стаяць ля магазіна «Каўбасы» яшчэ не надта турбуюць надыходзячыя палітычныя змены. Іх больш хвалюе адсутнасць у магазінах самых неабходных тавараў, штодзённае стаянне ў доўгіх чэргах.
Дзяржаўны пераварот не ўдаўся. Дэмакратычныя пераўтварэнні прывялі ў рэшце рэшт да распаду Савецкага Саюза. Зразумела, гэта наблізіла яшчэ больш жорсткі крызіс. Суверэнная Беларусь пачынала сваю эканоміку з увядзення талонаў і купонаў, «картак спажыўца». Але ж справіліся з праблемамі, вытрымалі. І каўбас зараз удосталь (каб гэта было галоўным у жыцці!).
А магазіна, што размяшчаўся па вуліцы Савецкай побач з драўляным будынкам СШ №1, даўно няма: перад «Дажынкамі-2003» яго, як і іншыя старыя дамы побач, знеслі.
Вядучая рубрыкі Ірына СЯДОВА.