Суббота, 26 мая 2018

На что жалуются читатели дежурному корреспонденту?

1 542

Жыхарку г.Пружаны Р.І.Якоўчык абурае распараджэнне аб спыненні руху аўтобуса па маршруце Брэст-Белы Лясок.

— Гэтым аўтобусам мы пастаянна дабіраліся з райцэнтра да месца працы ў г.п.Шарашова. Аднак на пачатку чэрвеня ён быў раптоўна адменены. Як цяпер будзем ездзіць?—пытае Раіса Іванаўна.

Як паведамілі ў аўтапарку, з 21 чэрвеня замест адмененага аўтобуса створаны маршрут Пружаны-Зосін, які будзе яго замяшчаць па аўторках і чацвяргах. Адказны работнік прадпрыемства здзіўлены пазіцыяй пасажыраў, якія адразу скардзяцца, без усялякага разбіральніцтва ў сутнасці праблемы. Аўтапарк перажывае не лепшае фінансавае становішча і вымушаны аптымізаваць нерэнтабельныя маршруты. Маўляў, пра гэта неаднаразова паведамлялася пасажырам.

— Гэта так,— згаджаецца чытачка,— на паперцы на аўтобусным прыпынку, калі прыйшлі ў вызначаны час і чакалі аўтобус, мы гэта прачыталі. Але ж такую паперку мог змясціць любы жартаўнік.

Увогуле з такой заўвагай наўрад ці можна спрачацца, бо ніякага паведамлення ў раённай газеце наконт пераносу маршрутаў не было. Як не было і пра змены ў маршруце Пружаны-Зосін: напэўна, яны сталі для некаторых непрыемным сюрпрызам.

Прыкладна тое ж пытанне задае нам чытач «раёнкі» з в.Лінова, які па электроннай пошце даслаў і фотаздымак, зроблены мабільным тэлефонам падчас пасадкі ў аўтобус, які адпраўляўся са станцыі Аранчыцы ў 19.45. У гэты дзень некаторыя пасажыры ўпершыню даведаліся пра падаражанне кошту білетаў. «А вось сервіс застаўся той жа»,— зазначае аўтар фота-здымка. Бачна, як перад аўтобусам сабралася чарга прыкладна з трох дзясяткаў чалавек: у аўтобусе не было кандуктара, і білеты выдаваў сам вадзіцель, які прапускаў пасажыраў па аднаму праз пярэднія дзверы.

На адсутнасць інфармацыі паскардзіўся жыхар горада І.С.Званароў. Яму цікава: навошта выдаткоўваліся бюджэтныя сродкі на будаў-ніцтва лыжа-ролернай трасы, якая цяпер даспадобы толькі маладым матулям з дзіцячымі каляскамі?

— Не бачна, каб ладзіліся якія-небудзь спаборніцтвы, праводзіліся трэніроўкі. Увогуле няма прапаноў наконт пракату інвентару для жадаючых праехацца на ролікавых лыжах або каньках. На двары лета, канікулы, а дзятва ў даганялкі гуляе па дарожках,— зазначае Іван Сяргеевіч.

Дырэктар ДЮСШ №2 В.С.Зуй пагадзіўся з тым, што заўвага чытача слушная. Хаця і ў яго была свая рацыя: маўляў, толькі ў сярэдзіне чэрвеня вызначы-ліся з прэйскурантам на спартыўны інвентар, пра што абавязкова кіраўніцтва Лядовага палаца паведаміць праз газету.

Адразу некалькі тэлефанаванняў да дзяжурнага карэспандэнта паступіла ад работнікаў адной з мінскіх будаўнічых арганізацый, якая на субпадрадзе працавала на СЗАТ «ЮнімілкПружаны». Сутнасць іх зваротаў заключалася ў тым, што ім у сярэдзіне чэрвеня яшчэ не выплацілі заработную плату за красавік.

Гэта інфармацыя была перададзена спецыялісту ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне І.М.Пасевіч. Пасля праведзенай праверкі Ірына Мікалаеўна паведаміла, што запазычанасць ўтварылася ў выніку неразбярыхі на расійскім прадпрыемстве, якое было ў стадыі зліцця з фірмай «Данон». На сённяшні дзень усе крэдыторскія нявыплаты ліквідаваны і лю-дзям выплачана заработная плата.

Усе падобныя скаргі спецыялісты аддзела працы прымаюць па тэл.9-53-56.

— Любяць нашы чыноўнікі заблытаць людзей,— пачаў аповед пра свае праблемы В.Д.Анішчык. Чытач жыве ў г.п.Ружаны і папрасіў рэдакцыю дапамагчы разабрацца з пасялковымі камунальнымі работнікамі.  Справа ў тым, што ў доме №5 па вул.1 Мая, дзе жыве Васіль Данілавіч, зараз вядзецца капітальны рамонт. Было вырашана правесці замену балконаў з-за іх аварыйнага стану. Аднак першы паверх, на якім размешчана і кватэра Анішчыка, пакі-нулі без такой зручнасці. Калі ён звярнуўся з заявай у мясцовы «Жилищник», яму адказалі: плаці — і табе пабудуем.

— А за што я плаціў шмат гадоў падчас адлічэнняў на капітальны рамонт?

Дырэктар філіяла «Жилищник» Г.А.Баран адказала больш дакладна, чым яе падначаленыя. Перад рамонтам была зроблена праектна-каштарысная дакументацыя, якая прайшла дзяржаўную экспертызу. Адразу разглядалася пытанне зманціраваць балконы і на першым паверсе, хаця іх там першапачаткова не было. Пры падліку фінансавых укладанняў стала відавочна, што бюджэту гэта не «па кішэні». Акрамя таго, і архітэктура выдала забарону на будаўніцтва балконаў на першым паверсе.

Веласіпедная дарожка ад Пружан да Слабудкі, якая знаходзіцца на балансе ДЭУ-25, была пабудавана шмат гадоў таму, прыкладна сем гадоў назад рабіўся яе капітальны рамонт. Сёлета, на думку Антаніны Мікалаеўны Крысько з г.Пружаны, стан дарожкі вельмі нездавальняючы: месцамі з-за нанесенага пяску па ёй увогуле немагчыма праехаць на веласіпедзе.

Дырэктар дарожнай арганізацыі А.Я.Мяць заўважыў, што гэта часовая з’ява.

— Магчыма, пасля навальніц зноў нанесла пяску, у бліжэйшы час абавязкова пройдземся па дарожцы шчоткай,— паабяцаў Аляксандр Яўгенавіч.

Дзяжурыў на тэлефоне Алег Сідарэнка.

Один комментарий

  • Виталий

    ауди а8 если продать кое у кого, неплохо можно обновить автопарк. хотя что это я, вельможам непристало на самандах ездить.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *