Четверг, 26 ноября 2020

Точка на карте района: шубичская «фишка»

702

Вёска Шубічы — амаль прыгарадная, знаходзіцца на нязначнай адлегласці ад Пружан. На працягу трынаццаці гадоў яе старастай з’яўляецца Надзея Андрэеўна Савіч.


— За апошнія гады вёска моцна змянілася, — гаворыць жанчына. — Менш стала мясцовых людзей, а больш так званых дачнікаў.
У адрозненне ад аддаленых вёсак, у Шубічах не надта многа пустуючых дамоў. Іх з ахвотай набываюць гараджане пад дачы.


— Дачнікі займаюцца вырошчваннем суніц садовых, буякоў, маліны, — кажа Надзея Андрэеўна. — Асобныя будуюць цяпліцы і вырошчваюць расаду агародных культур на продаж.

У жыхароў Шубіч ёсць свая «фішка». Практычна ўсе цяпер займаюцца вырошчваннем кавуноў. А навучыў іх гэтай справе аднавясковец, які прыехаў сюды з Растоўскай вобласці.


А яшчэ ў вёсцы нядаўна правялі замену апор ліній электраперадач і ўстанавілі на кожнай з іх энергазберагаючыя свяцільнікі. Як растлумачыла стараста, мадэрнізацыя дасць магчымасць абаграваць дамы з дапамогай электрычнасці.


Дарэчы, старэйшай жыхарцы Шубічаў споўнілася 97 гадоў. Гэта Марыя Аляксандраўна Бабрук — удзельніца Вялікай Айчыннай вайны, якая спазнала ліха франтавых дарог.


Калі журналісты наведалі Шубічы, то вяскоўцы ў гэты дзень саджалі бульбу ў палях севазвароту.
— З дапамогай ААТ «Шані-аграпрадукт» жыхары вёскі паса-дзяць бульбу на плошчы каля 2 гектараў, — зазначае Надзея Андрэеўна. — Пасадзім бульбу — будзем жыць.

На здымку: стараста вёскі Шубічы Н.А.Савіч.
Мікола Архуцік. Фота Сяргея Талашкевіча.