Четверг, 26 ноября 2020

Рэцэпты на Біс: заварныя кольцы з тварожным крэмам

492

Рэцэпт ад вядучага спецыяліста ваеннага камісарыята Пружанскага раёна Алены ЖАМОЙДА.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
для кольцаў
малако — 125 г,
вада — 125 г,
соль — 1/2 ч.л.,
цукар — 10 г,
сметанковае масла (82,5% тлустасці) — 100 г,
мука — 150 г,
яйкі — 4-5 шт,
для крэма:
тварог (5-9% тлустасці) — 450 г,
сметанковае масла (82,5% тлустасці) — 150 г,
цукровая пудра — 100 г,
згушчанае малако — 100 г,
вяршкі (33% тлустасці) — 80г.

ПРЫГАТАВАННЕ
Ваду і малако з маслам, соллю, цукрам давесці да кіпення і поўнага растварэння масла. Усыпать у гарачую сумесь муку і вымешваць да аднароднасці. Вярнуць на слабы агонь і патрымаць яшчэ 2-3 мінуты, увесь час памешваючы і расціраючы цеста да аднароднай масы. Зняць з агня і астудзіць да цёплага стану.
4 яйкі змяшаць і ў некалькі прыёмаў дадаць іх да цеста, кожны раз старанна вымешваючы. Цеста павінна быць гладкім, марудна сцякаць з лапаткі. Калі яно атрымалася вельмі густым, паступова дадайце пятае яйка.
Гатовае цеста перакласці ў кандытарскі мяшок і выціснуць на бляху калечкі неабходнага вам памеру. Выпякаць каля 40 мінут пры тэмпературы 180 градусаў да залацістага колеру.
Для крэма сметанковае масла і цукровую пудру ўзбіць да пышнасці. Часткамі ўвесці згушчанае малако пакаёвай тэмпературы. У масляную аснову працерці тварог і ўзбіць. Халодныя вяршкі ўзбіць і з дапамогай лапаткі ўмяшаць у крэм.
Гатовыя калечкі разрэзаць напалам. У ніжнюю палавінку выкласці крэм з дапамогай кандытарскага мяшка, накрыць верхняй часткай. Перад падачай ахалодзіць і пасыпаць цукровай пудрай.

Смачна есці!