Суббота, 30 мая 2020

Гісторыя з фатаграфіяй. Дом культуры ў касцёле

458

У пасляваенныя гады ў Пружанах востра не хапала Дома культуры. Зразумела, што пабудаваць усё і адразу было немагчыма.


Спачатку ўздымалася пытанне прыстасавання пад ДК разбуранай Прачысценскай царквы (яе нават перадавалі на баланс тагачаснага аддзела культуры). Але вырашылі, што рамонт будынка, які пацярпеў пры гарматным абстрэле, немэтазгодны. Царкву разабралі, а РДК зрабілі ў касцёле Небаўзяцця Панны Марыі. Вось так выглядала ўстанова ў 1960-х гадах.
Вядучая рубрыкі Ірына СЯДОВА.
Фота з архіва Наталлі АНДРУСЕВІЧ.