Воскресенье, 21 января 2018

За погибших птенцов аиста мастер филиала «Водоканал» КУПП «Коммунальник» оштрафован на сумму свыше 2 миллионов

2 935

На тэлефон «гарачай лініі» абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету паступіла паведамленне аб тым, што ў вёсках Вільянава і Лыскава Пружанскага раёна ў выніку дэмантажу дзвюх воданапорных вежаў філіялам «Водаканал» (КУВП «Камунальнік») г.п.Ружаны былі разбураны гнёзды буслоў з птушанятамі, якія пры гэтым загінулі. Супрацоўнікі аблінспекцыі аператыўна прыбылі на месца і сапраўды выявілі дзве дэмантаваныя вежы і побач з імі шэсць загінуўшых буслянят.

Майстар філіяла В.А. Давідзенка, які па вусным указанні кіраўніцтва на месцы кіраваў работамі па дэмантажы гэтых воданапорных вежаў, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і аштрафаваны на суму ў тры базавыя велічыні (105000 руб.). У дадатак яму ж прыйшлося кампенсаваць і ўрон, нанесены навакольнаму асяроддзю, памер якога склаў 60 базавых велічынь (2100000 руб.)

Рашаецца пытанне аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці і юрыдычнай асобы — КУВП «Камунальнік». Згодна з ч.1 арт.15.32 Кодэкса аб адміністрацыйнай адказнасці Рэспублікі Беларусь, за такую абыякавасць да навакольнага асяроддзя «Камунальніку» пагражае штраф памерам ад 20 да 500 базавых велічынь.

Напамінаем, што Закон Рэспублікі Беларусь «Аб жывёльным свеце» (п.3.5 арт.19) забараняе разбурэнне гнёзд птушак і дзікіх жывёл у перыяд з 15 красавіка да 16 кастрычніка. Пры выяўленні выпадкаў парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства тэлефануйце на «гарачую лінію» аблінспекцыі: (8-0162) 20-70-00.

Алег Шчытаў, начальнік аддзела абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

2 комментариев

  • val

    Этому «кіраўніцтву» тоже надо было влепить такой же штраф, если не больше.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • L.

    Будем следить за развитием событий, а вдруг и влепят…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *