Суббота, 5 декабря 2020

Гісторыя з фатаграфіяй. Медыкі каля старой бальніцы

579

Магчыма, каранавірус быў дадзены чалавецтву, каб зразумелі мы нарэшце, што людзі, без якіх сапраўды немагчыма абысціся, — гэта не «зоркі» мыльных серыялаў, не скандальныя спевакі, не ўдзельнікі шматлікіх тэлешоу накшталт вызначэння бацькоўства, а медыкі. Менавіта на іх плечы лёг асноўны цяжар барацьбы з невядомай заразай.


Ды яны заўсёды былі на пярэднім краі: без гучных заклікаў і прыгожых слоў выконвалі свой абавязак.
Гэты здымак зроблены каля старой пружанскай бальніцы напрыканцы 1950-х — напачатку 1960-х гадоў. Над уваходам паўкругам надпіс: «Бальніца». Пазней уваход перанеслі на супрацьлеглы бок будынка (цяпер тут часова размясцілася стаматалагічнае аддзяленне). Ва ўрачэбнай шапачцы — знакаміты хірург Васіль Іосіфавіч Гарустовіч.
Фота з архіва Л.В.Гарустовіча.
Вядучая рубрыкі Ірына Сядова.