Воскресенье, 20 мая 2018

Больше 40 миллионов белорусских рублей присвоила кассир Могилевецкой психиатрической больницы

1 917

Красці – дрэнна. Красці ў нямоглых ці пакрыўджаных лёсам людзей — дрэнна ўдвая. І гэта ведаюць нават дзеці. Толькі вось некаторыя людзі расцэньваюць падобны крадзеж як нешта само сабой зразумелае.

Менавіта так было ў выпадку з касірам Магілявецкай псіхіятрычнай бальніцы А.Д.Казловіч. У 2005-2010 гадах яна рэгулярна крала з касы бальніцы грошы, якія ў выглядзе сацыяльных пенсій паступалі пацыентам. І рабіла гэта з вялізным “апетытам”. За няпоўныя пяць гадоў яна прысвоіла давераных ёй грашовых сродкаў на суму звыш 41,5 мільёна рублёў, чым нанесла Брэсцкай абласной псіхіятрычнай бальніцы “Магілёўцы” матэрыяльны ўрон у асабліва буйным памеры.

Суд поўнасцю прызнаў віноўнасць А.Д.Казловіч. У якасці змякчаючых абставін былі ўлічаны чыстасардэчнае раскайванне ва ўчыненым злачынстве і добраахвотная кампенсацыя нанесенага ўрону. Вінаватай было назначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 4 гады з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з улікам, захоўваннем і распараджэннем таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі  тэрмінам на 3 гады.

У адпаведнасці з арт.77 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь выкананне назначанага пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі адтэрмінавана на 2 гады.

Наталля Рэпіха, кансультант суда Пружанскага раёна.

2 комментариев

  • Полный Капец

    А у людей этой антинародной власти красци заработанное ня дрэнна? Девальвация — эта харашо, как сказал нядауна АлРыг? 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Респект этому кассиру,пускай АГ ещё немного урезает зарплаты и я пойду воровать,даже не только я,а вся страна

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *