Понедельник, 21 сентября 2020

9 коров и не только! Почитайте, как семья из Кобыловки справляется с таким хозяйством

641

У наш час нямногія вясковыя сем’і адважваюцца трымаць вялікую падсобную гаспадарку. Вадзім і Дыяна Булацкія ў гэтым плане з’яўляюцца прыемным выключэннем з правіла.


Лёс звёў Вадзіма і Дыяну Булацкіх у ААТ «Айчына». Вадзім — мясцовы, родам з Вашчыніч, закончыў Віцебскую акадэмію ветэрынарнай медыцыны і працуе ў гаспадарцы ветурачом-гінеколагам. Дыяна — дзяўчына са Століншчыны — пасля заканчэння Пінскага сельскагаспадарчага каледжа прыехала ў «Айчыну» на сваё першае працоўнае месца. Цяпер яна займае пасаду начальніка МТК «Смаляніца». Пражываюць Булацкія ў доміку прысядзібнага тыпу, які выдзеліла таварыства. У сям’і выхоўваецца дачка-першакласніца.


— Купілі ў Навасёлках хату і пабудавалі хлеў для ўтрымання жывёлы, — гаворыць Вадзім Юр’евіч. — Да нядаўняга часу ў нас было шэсць кароў, а ў лютым набылі яшчэ тры.

Акрамя дойных кароў, маладая сям’я гадуе цялят, авечак і курэй.
— Усё па навуцы: каровы выпасваюцца з дапамогай электрапастуха, а доім іх даільным апаратам, — тлумачыць гаспадар. — У летні перыяд штодзень на малочны камбінат прадавалі каля 110 літраў малака.
Г

Гаспадарка, зразумела, — справа клапотная. Паўсправы падаіць і дагледзець, але трэба ж накарміць. Як расказвае Вадзім Юр’евіч, сена для жывёлы ён рыхтуе практычна сам. Для гэтага ёсць трактар «Беларус-82», касілка і прэс-падборшчык. Практыкуюць маладыя гаспадары таксама закладку кукурузнага сіласу. Вырошчваюць на ўчастку бульбу, буракі і гарбузы. Зямлі для гэтых мэт ужо не хапае, і Булацкія мяркуюць узяць яшчэ два гектары для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі.

На здымку: Вадзім і Дыяна Булацкія з дачкой Юліяй.
Мікола АРХУЦІК, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).