Четверг, 26 ноября 2020

Напоминаем, что «БЕЛПОЧТА» организует выплаты на дому

285

У сувязі з эпідсітуацыяй, якая склалася ў краіне, РУП «Белпошта» пачала праводзіць у аддзяленнях паштовай сувязі адпаведныя санітарна-прафілактычныя мерапрыемствы.
У прыватнасці, пачалося забеспячэнне паштовых аб’ектаў дадатковым арсеналам антысептычных сродкаў, таксама праводзіцца рэгулярная дэзынфекцыя памяшканняў.
Пенсіянеры, якія звычайна звяртаюцца па атрыманне пенсіі ў аддзяленні паштовай сувязі, маюць магчымасць запрасіць паштальёна для выплаты на дом. Для гэтага неабходна падаць заяўку па тэлефоне ў сваё аддзяленне паштовай сувязі або патэлефанаваць па нумары 154.
Падобным чынам на даму прымаецца аплата камунальных і іншых плацяжоў, афармляецца падпіска на перыядычныя выданні і ажыццяўляюцца паштовыя адпраўленні. Пры абслугоўванні насельніцтва паштальёнамі ім даюцца рэкамендацыі па пытаннях прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі.


З мэтай выканання прафілактычных мер пераканаўча просім усіх наведвальнікаў аб’ектаў паштовай сувязі выконваць рэспіраторны этыкет: знаходзіцца каля аперацыйнага акна па адным чалавеку і захоўваць дыстанцыю 1,5-2 метры падчас чакання абслугоўвання.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх!
Таццяна Ільяшэвіч, начальнік Пружанскага УПС
На здымку: у аддзяленні сувязі №3.
Фота Сяргея ТАЛАШКЕВІЧА.