Вторник, 26 мая 2020

Рэцэпты на Біс: ролы «Філадэльфія» ў хатніх умовах

413

Рэцэпт ад фатографа Сяргея СЦЕПАНЮКА.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
сыр «Філадэльфія» (ці любы несалодкі сметанковы сыр без дабавак) — 150 г,
агурок свежы — 1 шт.,
круглазерневы рыс —
1 шклянка,
вада — 1,5 шклянкі,
запраўка для рысу —
каля 50 мл,
слабасалёная
чырвоная рыба — 200 г,
норы (прасаваныя водарасці) — некалькі лістоў.

ПРЫГАТАВАННЕ
Рыс адварыць. Агурок ачысціць ад лупіны і нарэзаць доўгай саломкай.
Вострым нажом (нож для наразання ўсіх прадуктаў для ролаў павінен быць абавязкова вострым) зрэзаць з рыбнага стэйка шкурку, каб атрымаць ідэальнае філе, выдаліць костачкі, нарэзаць невялічкімі кавалкамі.
Цыноўку (спецыяльны дыванок для прыгатавання ролаў) заслаць харчовай плёнкай. Зверху пакласці палову ліста норы. Па паверхні норы мокрымі рукамі размеркаваць рыс (140-170 г). Сачыць, каб не было пустых месцаў. Перавярнуць ліст норы. Выкласці сыр і агурок.
Падвярнуць цыноўку і сфармаваць рол, раўнамерна прыціскаючы начынне, злёгку падбіць па баках. Зверху размясціць рыбу. Папярэдне намачыўшы нож вадой, нарэзаць ролы парцыённымі кавалачкамі. Зверху накрыць цыноўкай і яшчэ раз злёгку прыціснуць.
Падаваць ролы з кунжутным соусам.
Дарэчы, з начыннем можна імправізаваць.
Смачна есці!