Воскресенье, 27 сентября 2020

Гісторыя з фатаграфіяй. Па галоўнай вуліцы з аркестрам

402


Два фотаздымкі датуюцца прыкладна 1965 годам. Вуліца Савецкая. Гэта можа быць святкаванне Першамая ці Дня Перамогі або дэманстрацыя з нагоды Кастрычніцкай рэвалюцыі (хаця больш падобна на вясну).


Ва ўсіх агульнагарадскіх урачыстасцях прымаў удзел духавы аркестр ваеннага гарнізона. Музыканты прыгожа чаканілі крок наперадзе святочнай калоны, задавалі ёй рытм.


Крайні злева музыкант, што іграе на трубе ці карнеце, на абодвух здымках — Мікалай Паўлавіч Сцяпанаў (фотаздымкамі падзя-лілася яго дачка Алена Мікалаеўна). На першым фота бачны магазіны, Дошка гонару, на якую пазалазілі хлапчукі, каб зверху бачыць усё. На другім – толькі ўзводзіцца будынак гарсавета (цяпер тут знаходзіцца філіял агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры). І на будоўлі таксама стаяць гледачы.
Вядучая рубрыкі Ірына СЯДОВА.