Четверг, 2 апреля 2020

В ОАО «Шени-агропродукт» погиб тракторист-машинист

648

У мінулую суботу падчас правядзення рамонтных работ быў смяротна траўміраваны 39-гадовы трактарыст ААТ «Шані-аграпрадукт». Як было папярэдне ўстаноўлена, на мужчыну з трохмятровай вышыні ўпаў балансір з двума коламі, у выніку чаго ён загінуў на месцы здарэння. Зараз спецыялістамі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы высвятляюцца ўсе абставіны няшчаснага выпадка.
Алег Сідарэнка.